Гудбай, Лондан. 21.by

Гудбай, Лондан

25.07.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў зноў сярод галоўных спартыўных ньюсмейкераў Беларусі. На жаль, на гэты раз навінка не з радасных. Барысаўскі асілак не прыме ўдзел у лонданскай Алімпіядзе...

Я не зраблю адкрыцця, калі ў чарговы раз адзначу, што самае страшнае, балючае для спартсмена — траўма. Тым больш у той час, калі да запаветных стартаў застаюцца лічаныя тыдні, калі і ў снах, і ў марах бачыш сябе на алімпійскай пляцоўцы, а ў выніку — звычайны краявід без сцяжкоў з шасцю кольцамі. Калі ўсе сябры-спартсмены там, а ты тут. Навіна пра тое, што Арамнава не будзе ў Лондане — як рэзкае пахаладанне. Так, да гэтага прызвычаішся, але ўсё роўна будзеш памятаць лепшае ў праекцыі на сённяшнюю рэчаіснасць. Эх, а мог жа наш пекінскі чэмпіён і за медаль паспрачацца...

Справа ў тым, што ў Андрэя зноў пашкоджанне: на трэніроўцы ўзмацнілася траўма мышцы пярэдняй паверхні сцягна. І гісторыя хваробы Арамнава дзіўная, а перадумовы не ўкладваюцца ў галаве. Месяц таму ён па-за конкурсам удзельнічаў... у школьнай Спартакіядзе. Падымаў у штуршку вялікую вагу — 230 кг — і траўмаваў нагу. "Трэба было яго зараз захаваць, не тузаць, не ствараць гэтых спаборніцтваў, не нагнятаць", — шчыра ў нядаўняй гутарцы выказаўся алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка. Але скіраваны думкі ўжо назад, на тое, на што паўплываць ніякім чынам немагчыма. А цяпер, як кажа яго трэнер Міхаіл Саладар, на трэніроўцы ён выконваў падыход на прысяданне з вагой у 240 кг і адчуў шчаўчок у назе... Больш дэталёва пра пашкоджанне скажа даследаванне, але цяжкаатлет не можа нават нармальна абаперціся на нагу.

Адсутнасць Арамнава на Алімпіядзе — страта для Беларусі вялікая. Так, у яго канфрантацыя з глаўкамам зборнай Аляксандрам Ганчаровым, амаль не было практыкі спаборніцтваў, не было трывалага цыкла падрыхтоўкі да гульняў у Лондане, аднак ягоныя вынікі, паказаныя і на Спартакіядзе, і на трэніроўках, сведчылі адно — хлопец сапраўды здатны на сенсацыі. І балельшчыкі сапраўды верылі ў яго! Барысаўскі хлопец, пакінуўшы дзесьці далёка гісторыі пра свае правапарушэнні, здолеў пасяліць у людзях надзею, аднак зараз траўма выселіла яе адтуль... Безумоўна, хацелася б паверыць, што ўсё гэта адмысловая акцыя, каб зблытаць карты сапернікам. Але, прабачце, гучыць усё неяк па-блюзнерску і ідэалістычна. Алімпіяда без Арамнава...

Тарас ШЧЫРЫ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжкаатлет Андрэй Арамнаў зноў сярод галоўных спартыўных ньюсмейкераў Беларусі. На жаль, на гэты раз навінка не з радасных. Барысаўскі асілак не прыме ўдзел у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика