Сяргей МАРТЫНАЎ, алімпійскі чэмпіён па стральбе: "Пра сусветныя рэкорды на агнявым рубяжы не задумваюся...". 21.by

Сяргей МАРТЫНАЎ, алімпійскі чэмпіён па стральбе: "Пра сусветныя рэкорды на агнявым рубяжы не задумваюся..."

04.08.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота london-2012.com.Учарашні залаты поспех ветэрана стралковага спорту Сяргея МАРТЫНАВА стаў заканамерным вынікам натхнёнай і ўпартай працы за амаль 30-гадовую кар'еру. Беларус у практыкаванні 50 метраў лежачы ў кваліфікацыйным заліку набраў 600 балаў з абсалютна лепшым паказчыкам, устанавіўшы 7-ы сусветны рэкорд, а па выніках фінальнай стральбы — сусветны і алімпійскі рэкорд у суме, набраўшы 705 ачкоў. З такімі арыфметычнымі раскладкамі наваспечаны алімпійскі чэмпіён з'явіўся ў мікс-зоне, дзе быў нарасхват журналістаў.

— Віншуем з першым алімпійскім золатам. Што яно значыць для вас асабіста і для ўсёй беларускай каманды?

— Думаю, што вы гэта ведаеце не горш за мяне. Для нашай краіны — гэта пачатак паспяховага выступлення. Дай Божа, каб пасля гэтага быў хуткі працяг. А для сябе... Безумоўна, вельмі шчаслівы і задаволены тым, што дасягнуў такога выніку.

— З дому вас паспелі павіншаваць жонка, дочкі, сябры?

— Не ведаю. Тэлефон разрываецца ад званкоў, аднак паглядзець яго яшчэ не было калі. Трэба допінг-кантроль прайсці, а потым ужо буду прымаць віншаванні.

— Тое, што ўстанавілі сусветны і алімпійскі рэкорды, паспелі ўсвядоміць?

— Ведаеце, калі я выходжу на пазіцыю ў стралковым ціры, то ні пра якія рэкорды не задумваюся. Галоўнае — паказаць той вынік, які дапаможа апярэдзіць сапернікаў.

— На гэты раз у вас быў даволі істотны адрыў ад канкурэнтаў. Па ходзе фіналу паглядвалі на вынікі суседзяў?

— На гэтым не зацыкліваўся, у стральбе ў любым выпадку ўсё залежыць толькі ад цябе асабіста. Пачнеш траціць сваю ўвагу на іншае — можаш страціць канцэнтрацыю, і тады змажаш у бок мішэні. А гэта, калі хочаш дабіцца высокага выніку, — недапушчальна.

— Сяргей, сённяшняе месца фіналу для вас вельмі знаёмае. Вясной, здаецца, вы тут былі на перадалімпійскім тыдні.

— Так, гэты стралковы цір я ўжо "абкатаў" сёлета ў красавіку на перадалімпійскім тыдні, які праходзіў у Лондане.

— Вы выступалі толькі ў адным раздзеле стралковай праграмы. Вынік дасягнуты. Што далей?

— Білет на Мінск у мяне куплены на 8 жніўня. Таму зараз збіраюся наведаць якія-небудзь спаборніцтвы. У прыватнасці, хочацца трапіць на плаванне. І калі Саша Герасіменя трапіць у фінал на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем, то з задавальненнем пагляджу гэты заплыў.

— Знаёмства з Лонданам не плануецца?

— Мінулы раз я даволі цесна пазнаёміўся са сталіцай Вялікабрытаніі, таму цяпер траціць час на турызм не хацелася б. Тым больш што ёсць магчымасць падтрымаць сваіх калег, землякоў. Пастараюся скарыстацца адведзеным часам максімальна карысна для сябе і для каманды.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ. Лондан.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учарашні залаты поспех ветэрана стралковага спорту Сяргея МАРТЫНАВА стаў заканамерным вынікам натхнёнай і ўпартай працы за амаль 30-гадовую кар'еру.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика