Смаргонскія сем’і – зноў самыя спартыўныя. 21.by

Смаргонскія сем’і – зноў самыя спартыўныя

23.08.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штогадовы Абласны фестываль спартыўных сямей скончыўся 19 жніўня ў Гродне. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Мама, тата і я – спартыўная сям’я”. Напрацягу двух дзён ішло змаганне за ганаровае званне самай спартыўнай сям’і.

Як паведамляе Нацыянальны Алімпійскі Камітэт, у гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 42 сям’і з 12 раёнаў Гродзенская вобласці.

Сёлета ў праграме спаборніцтваў значыліся тры віды спорту: дартс, баскетбольныя кідкі і гульня “Спартландыя”, якая складалася з чатырох комплексных эстафетаў.

Па выніках камандных залікаў самым спартыўным раёнам Гродзенскай вобласці стаў  Смаргонскі. Яго прадстаўлялі сем’і Занько, Ушакевіч, Капцюх  і Клачкевіч. Кожная з іх выступала ў сваёй намінацыі – у залежнасці ад узросту і полу дзяцей. Трэба адзначыць, што тытул самага спартыўнага раёну Смаргоншчына ўтрымлівае ўжо другі год запар.

На другім месцы – Ашмянскі раён, за які выступалі сем’і Мацейчык, Вашкель, Войшніс і Мацейковіч. Да першага месца ім не хапіла 8-і балаў у камандным заліку. 

Замыкае тройку прызёраў фестывалю Лідскі раён.

Аляксандра ПАРАХНЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогадовы Абласны фестываль спартыўных сямей скончыўся 19 жніўня ў Гродне. Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Мама, тата і я – спартыўная сям’я”. Напрацягу двух...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика