Першая ліга ў разгары
27.09.2012
—
Новости Спорта
|
Сёлета ў чэмпіянаце Мінскай вобласці выступаюць дваццаць дзве каманды. Чатырнаццаць мацнейшых з іх склалі першую лігу, астатнія восем – другую лігу. У першай лізе да фінішу турніру засталося сем тураў. Наш рэгіён тут прадстаўляюць два калектывы. Віляйчане зараз змагаюцца за чацвёрты радок, а чысцінцы пры найлепшым раскладзе могуць прэтэндаваць на шосты радок. “Вілія” з’яўляецца цалкам бескампраміснай камандай. На яе рахунку 10 перамог, 9 паражэнняў і ніводнай нічыёй. Праўда, забіта менш, чым прапушчана, 41-47. Чысцінцы маюць 6 перамог, 3 нічые, 10 паражэнняў. Лепшым снайперам з’яўляецца Анатоль Ціханчык з каманды-лідара, на яго рахунку 36 забітых мячоў. У сярэднім нападаючы вызначаўся па два разы ў кожнай гульні. Ціханчык – вядомы форвард, у свае маладыя гады шмат пагуляў у вышэйшай лізе чэмпіянату краіны. Дарэчы, астатнія футбалісты “Нёмана-Агра” забілі 32 мячы. Удзельнікі пакуль набралі наступную колькасць ачкоў (гл. табліцу): Сяргей ГАЙКОВІЧ. Фота wallplanet.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ў чэмпіянаце Мінскай вобласці выступаюць дваццаць дзве каманды. Чатырнаццаць мацнейшых з іх склалі першую лігу, астатнія восем – другую лігу. |
|