Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зноў перамагае. Гэтым разам яна была мацней за ўсіх у турніры "Gеnеrаl lаdіеs", які прымаў аўстрыйскі Лінц.
Пра ўзровень гэтага першынства кажа і тое, што ў розныя гады яго пераможцамі былі вядомыя тэнісісткі Ліндсэй Дэвенпорт, Марыя Шарапава, Ана Іванавіч, Амелі Марэсмо. Цяпер у склад пераможцаў увайшла і Азаранка. Беларуска наогул даволі ўпэўнена прайшла асноўную сетку турніру і не саступіла саперніцам ніводнага сэта. І толькі ў фінальным паядынку немка Юлія Гёргес навязала першай ракетцы свету актыўную барацьбу, але перамога ўсё роўна была на баку Вікторыі — 6:3, 6:4. Дарэчы, гэты тытул Жаночай тэніснай асацыяцыі стаў 14-м у кар'еры беларускі.