«Цмокі-Мінск»: брэнд брэндам, але ж – гульня...
17.10.2012
—
Новости Спорта
|
Не ведаю, каму прыйшло ў галаву такі брэнд стварыць, але ж слова «цмокі» — такое роднае, беларускае…
Хто не ведае: цмокамі ў нашых нацыянальных казачных гісторыях называлі гэтакіх сімпатычных дракончыкаў, якія ніколі не рабілі зла, а толькі весялілі народ. Можна толькі вітаць ініцыятыву стварыць настолькі «аўтэнтычны» баскетбольны брэнд! Вось каб яшчэ ўзровень гульні павысіць, то зусім не сорамна было б перад усім баскетбольным светам. А так… У другой гульні, з расійскім «Ніжнім Ноўгарадам», хлопцы Андрэя Крываноса не мелі аніякіх магчымасцей парадаваць нешматлікіх прыхільнікаў, якія сабраліся на «Мінск-Арэне». Канчатковы вынік гульні — 66:93 на карысць гасцей. І першую гульню, нагадаем, «Цмокі» прайгралі — таксама расійскай камандзе «Енісей». Сапраўды, вельмі хочацца перамогі нарэшце! Няўжо нашы «Цмокі» — не чараўнікі? Шанец зрабіць цуд будзе 21 кастрычніка, на выездзе — у гульні з краснадарскім «Лакаматывам». А 28 кастрычніка «Цмокі-Мінск» вернуцца на «Мінск-Арэну», дзе ў рамках Адзінай лігі ВТБ прымуць «Трыумф» з Люберцаў. Дарэчы, пакуль сапернікі ў мінчан не самыя моцныя, наперадзе — больш сур’ёзныя іспыты… Инна ГАРМЕЛЬ, «БН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ведаю, каму прыйшло ў галаву такі брэнд стварыць, але ж слова «цмокі» — такое роднае, беларускае…Хто не ведае: цмокамі ў нашых нацыянальных казачных гісторыях...
|
|