Сем школ, дваццаць два віды спорту. 21.by

Сем школ, дваццаць два віды спорту

23.11.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Уладзімір Макоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе першай беларускай лігі “Гарадзея”.

Прапаную чытачам “Рэгіянальнай газеты” інфармацыю аб спартыўных школах і відах спорту, якія ў іх развіваюцца.

У верасні быў падрыхтаваны агляд па раёнах Гродзенскай вобласці, дзе выходзіць наша газета. Зараз – падобны агляд па Маладзечанскім раёне.

У падпарадкаванні аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама знаходзяцца ДЮСШ №1, ДЮСШ №2, ДЮСШ №3 і ДЮСШ №4. Спецыялізаваная па самай папулярнай у свеце гульні, а менавіта футбольная (дырэктар Віктар Дзмітрачкоў), падрыхтавала некалькі членаў нацыянальнай зборнай. Дарэчы, цяпер яна №4, хаця была добра вядомая пад нумарам 2. Справа ў тым, што раней дзве з гэтых школ знаходзіліся ў падпарадкаванні аддзела адукацыі райвыканкама. Аднак некалькі гадоў таму на рэспубліканскім узроўні было прынятае рашэнне перавесці спартыўныя школы пад “профільны” аддзел. У выніку крыху змяніліся і афіцыйныя нумары.

Тое рэспубліканскае рашэнне не тычылася школ, якія знаходзяцца на балансе прафсаюзных арганізацый. Адна з іх – комплексная ДЮСШ (дырэктар Віктар Мазнёў) – добра вядомая ў Беларусі, неаднаразова станавілася пераможцай аглядаў-конкурсаў. Тут развіваюцца плаванне, гарадошны спорт і спартыўная гімнастыка. Другая, дзе перавага аддаецца агульнафізічнай падрыхтоўцы, належыць раённаму аграпрамысловаму аб’яднанню.

Зусім нядаўна, у мінулым годзе, калі быў пабудаваны спартыўна-відовішчны палац, у нас з‘явілася новая, сёмая, школа. Яна знаходзіцца ў абласным падпарадкаванні і называецца Мінская абласная комплексная ДЮСШ “Алімпік-2011”.

Дарэчы, гэта яшчэ не ўсё. Знаходзіцца ў Маладзечне і невялічкае аддзяленне Мінскай абласной комплекснай СДЮШАР, дзе праходзяць заняткі па барацьбе дзюдо.

Які спорт прапаноўвае Маладзечна?

Развіваецца васямнаццаць алімпійскіх відаў! Гэта больш за палову ад усіх відаў, якія выстаўляюцца нашай краінай у суме на летнія і зімовыя гульні. Трэба зазначыць, што ў Маладзечне стаўка робіцца не на падрыхтоўку будучых прафесіяналаў, а на масавасць, на прыцягненне дзяцей да разнастайных спартыўных баталій. Безумоўна, гэта не менш важная і карысная мэта.

У нас ёсць чатыры камандныя віды: футбол (прычым, даволі рэдкі жаночы таксама), хакей (з мінулага сезона), баскетбол і валейбол. Ёсць два самыя масавыя віды з вялікай праграмай спаборніцтваў: лёгкая атлетыка (вядучае аддзяленне ў ДЮСШ №3) і плаванне. Ёсць чатыры віды адзінаборстваў: грэка-рымская барацьба (вядучае аддзяленне ў ДЮСШ №1), бокс, барацьба дзюдо і, між іншым, тхэквандо.

Апошні від з’явіўся ў горадзе нядаўна. Напэўна, мала хто ведае, па якіх правілах ён праводзіцца. Удзельнікі апранаюць на тулава спецыяльныя камізэлькі для бяспекі. На гэтых камізэльках намаляваная вялікая мішэнь. Б’юць па мішэні нагамі. Перамагае той, чые ўдары акажуцца больш якаснымі.

А яшчэ ў Маладзечне ёсць такія алімпійскія віды, як веласпорт, настольны тэніс, лыжны спорт, конны спорт (вядучае аддзяленне ў ДЮСШ №2), фехтаванне, цяжкая атлетыка і спартыўная гімнастыка (толькі дзяўчынкі).

Што тычыцца неалімпійскіх відаў, то іх чатыры: заморскія адзінаборствы ушу і кікбоксінг, гіравы спорт і самы адметны з усіх – гарадошны спорт. Калі на рэспубліканскім узроўні прасачыць, чым Маладзечаншчына вылучаецца сярод іншых раёнаў Беларусі, то, безумоўна, выдатным навучаннем гэтай старой рускай гульні, тут цэнтр яе развіцця ў краіне.

Уладзімір Карыцька працягвае гульнявую кар’еру ў клубе першай расійскай лігі “Шыннік” (Яраслаўль).


Сяргей ГАЙКОВІЧ.
Фота goals.by, bymedia.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапаную чытачам “Рэгіянальнай газеты” інфармацыю аб спартыўных школах і відах спорту, якія ў іх развіваюцца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика