Адкрыўся міжнародны Калядны турнір аматараў хакея
05.01.2013
—
Новости Спорта
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня ўзяў удзел у адкрыцці ІХ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. За галоўны прыз турніру пазмагаюцца каманды аматараў хакея з Расіі, Аўстрыі, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Канады, Швейцарыі і Беларусі. На папярэднім этапе ўдзельнікі падзелены на дзве групы. У квартэт А ўключаны каманда Прэзідэнта Беларусі, дружыны Чэхіі, Канады і Швейцарыі. Матчы гэтай чацвёркі пройдуць у Палацы спорту. У групу В увайшлі каманды Расіі, Аўстрыі, Славакіі і Германіі. Яны правядуць свае матчы ў Лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага. Учора вечарам каманда Прэзідэнта Беларусі згуляла з дружынай Швейцарыі. 5 студзеня беларусы сустракаюцца з Канадай, 6 студзеня — з Чэхіяй. Пасля завяршэння аднакругавых групавых турніраў удзельнікі разыграюць прызавыя месцы. На лёдзе "Мінск-Арэны" 7 студзеня пераможцы папярэдніх квартэтаў паспрачаюцца за галоўны трафей, а каманды, якія занялі другія месцы, згуляюць за бронзу. Мінулыя гады пераможцам Каляднага турніру шэсць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010 і 2012 гадах). Двойчы поспех святкавала расійская дружына. Учора ўнічыю завяршыліся два першыя матчы турніру — Канада — Чэхія — 2:2 і Германія — Славакія — 3:3. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня ўзяў удзел у адкрыцці ІХ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,... |
|