Калядны падарунак ад хакеістаў і прыгоды біятланістаў у Аберхофе. 21.by

Калядны падарунак ад хакеістаў і прыгоды біятланістаў у Аберхофе

09.01.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У панядзелак аматарская зборная Беларусі атрымала ўпэўненую перамогу на міжнародным Калядным турніры па хакеі на прызы Прэзідэнта. У фінале гаспадары "Мінск-Арэны" не пакінулі ніякіх шанцаў расійскай дружыне — 5:2.

Групавы этап беларускія хакеісты правялі гэтак жа пераканальна, здабыўшы дзве перамогі з разгромным лікам над камандамі Швейцарыі і Чэхіі і згуляўшы ўнічыю з канадцамі. Па выніках турніра лепшым форвардам нашай дружыны прызнаны былы член нацыянальнай зборнай Алег Антоненка, на чыім рахунку пяць закінутых шайб і шэсць галявых перадач.


Дарэчы, па меркаванні вядомага хакеіста расійскай дружыны Аляксея Яшына, поспех беларускіх спартсменаў на турніры шмат у чым абумоўлены "маладосцю" каманды. З іншага боку, у складзе тых жа канадцаў было нямала колішніх гульцоў НХЛ і нават прызёраў Алімпіяды. Тым больш каштоўная перамога нашых хакеістаў над больш вопытнымі і знакамітымі сапернікамі.

Прыемна, што амаль усе спартсмены адзначылі высокапрафесійную арганізацыю турніру і выдатную наведвальнасць заўзятараў. "Атмасфера на трыбунах па-добраму вар'яцкая, — ацаніў атмасферу на "Мінска-Арэне" былы гулец мінска- га "Дынама", вядомы расійскі хакеіст Артур Ляшчоў. — І сам турнір выдатна арганізаваны, няма ніякіх нараканняў. Прыемна гуляць пры такой колькасці гледачоў. Калі меркаваць па тым, як беларусы праводзяць аматарскі Калядны турнір, то чэмпіянат свету-2014 у Мінску пройдзе на высокім узроўні, без аніякіх пытанняў!"

Адзначым, што гэтая перамога стала ўжо шостай у актыве прэзідэнцкай каманды.

А вось беларускім біятланістам відавочна было не да святочнага настрою. Першы этап Кубка свету ў новым годзе, шчыра кажучы, не атрымаўся як у мужчын, так і ў жанчын. Па выніках жаночай эстафеты, дзе нашы дзяўчаты занялі толькі восьмае месца, можна было зразумець, што ў добрай форме ў нямецкі Аберхоф прыехала толькі Дар'я Домрачава, якая выдатна прабегла заключны этап гонкі. Але ўжо ў наступнай дысцыпліне азначыліся і праблемы: чатыры асечкі на агнявых рубяжах у спрынце адкінулі лідара нашай зборнай на нязвыклы дзясяты радок фінішнага пратакола. Яшчэ горшай атрымалася стральба ў гонцы праследавання. Але дзякуючы выдатнаму ходу па дыстанцыі з пяццю промахамі Дар'я замкнула пяцёрку лепшых. Лепшая беларуская біятланістка так ацаніла апошні вынік: "Я расчаравана сваёй стральбой як у пасьюце, так і напярэдадні ў спрынце. Быў вецер, хоць і нямоцны, але ён увесь час змяняў напрамак. Затое лыжным ходам задаволена. Спадзяюся, у Рупольдынгу мне ўдасца выправіць сітуацыю на агнявых рубяжах".

Дарэчы, варта адзначыць, што папярэдні этап Кубка Домрачава прапускала з-за хваробы, і, мабыць, незапланаваны "адпачынак", які разам з навагоднімі святамі склаў амаль тры тыдні, негатыўна адбіўся на паказчыках у стральбе. Застаецца спадзявацца, што гэтая з'ява часовая і папраўная.

Што датычыцца, выступлення нашых біятланістаў, то да паляпшэння вынікаў, якое з цягам часу абяцаў галоўны трэнер Рафаэль Пуарэ, напэўна, яшчэ далёка. Беларускія спартсмены па-ранейшаму стабільна трапляюць у канец пятага-шостага дзясятка... у лепшым выніку. А той факт, што лідары мужчынскай зборнай Яўген Абраменка і Сяргей Новікаў маюць аднолькавыя хуткасныя паказчыкі с Дар'яй Домрачавай, а часам і горшыя, здымаюць усе далейшыя пытанні. Але надзея памірае апошняй, ці не так?

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак аматарская зборная Беларусі атрымала ўпэўненую перамогу на міжнародным Калядным турніры па хакеі на прызы Прэзідэнта. У фінале гаспадары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика