Вярнуліся са шчытом
26.01.2013
—
Новости Спорта
|
Два беларускія экіпажы каманды «МАЗ-СПОРТаўта» вярнуліся ў Мінск з гонак «Дакар-2013», якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы. Экіпаж у складзе Аляксандра Васілеўскага, Валерыя Казлоўскага і Антона Запарошчанкі ў агульным заліку заняў 21-е месца. А другі беларускі экіпаж з пілотам Сяргеем Вязовічам, штурманам Паўлам Гараніным і механікам Дзмітрыем Запарошчанка заняў 27-ы радок. Беларускія аўтагоншчыкі ў другі раз прынялі ўдзел у ралі «Дакар». У мінулым годзе Беларусь прадстаўляў экіпаж у складзе пілота Аляксандра Васілеўскага, штурмана Валерыя Казлоўскага і механіка Дзмітрыя Запарошчанкі, які заняў 31-е месца сярод 77 удзельнікаў. Усяго да фінішу дабра-ліся 60 грузавікоў з 75, якія прымалі старт у перуанскай сталіцы Ліме 5 студзеня. Для беларускіх гоншчыкаў, штурманаў, механікаў і групы тэхнічнага суправаджэння ў Нацыянальным аэрапорце была арганізавана ўрачыстая сустрэча. На здымку: каманда «МАЗ-СПОРТаўта». Фота БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта» вярнуліся з гонак «Дакар-2013»
|
|