У “Смаргоні” з’явяцца новыя футбалісты. 21.by

У “Смаргоні” з’явяцца новыя футбалісты

23.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дванаццаць гадоў назад Мікалай Рындзюк абараняў колеры нацыянальнай зборнай. Цяпер  ён будзе выступаць у першай лізе за футбольны клуб “Смаргонь”.

У адрозненне ад многіх іншых прафесійных клубаў, нашы землякі не спяшаліся распачынаць міжсезонныя трэніроўкі.

Каманда выйшла з адпачынку толькі на гэтым тыдні. Галоўны трэнер ранейшы – Павел Бацюта, а вось склад футбалістаў за гэту зіму зменіцца больш чым напалову.

Больш за дзесяць гульцоў развіталіся са “Смаргонню”. Сярод іх двое выхаванцаў маладзечанскага футбола – 35-гадовы паўабаронца Міхаіл Макоўскі ўжо завяршыў сваю кар’еру, а 23-гадовы нападаючы Сяргей Корсак падпісаў кантракт на два гады ў вышэйшай лізе, з новаполацкім “Нафтанам”.

Адпаведна вялікім будзе і папаўненне складу. Ужо цяпер можна казаць аб чатырох вядомых у беларускім футболе навічках. Двое з іх нават маюць досвед выступленняў у нацыянальнай зборнай. Паўабаронца Віталь Валадзянкоў (1976 года нараджэння) прыйшоў з “Гарадзеі”, у свае лепшыя сезоны выступаў за мінскае “Дынама”. Нападаючы Мікалай Рындзюк (1978) у мінулым годзе ўжо згуляў сем матчаў за смаргонскі клуб, а потым паехаў крыху падзарабіць грошай у чэмпіянаце Узбекістана; свае лепшыя сезоны ён правёў за барысаўскі БАТЭ. Абаронца Сяргей Кавальчук (1978) прыйшоў з мазырскай “Славіі”, а нападаючы Сяргей Крот (1980) – са “Слуцка”.

Прыйшлі навіны з рэспубліканскай федэрацыі, што чэмпіянат першай лігі стартуе 20 красавіка, а завяршыцца даволі позна, 23 лістапада. Кіраўніцтвам смаргонскага клуба запланаваныя тры вучэбна-трэніровачныя зборы. Два з іх пройдуць у Беларусі, бліжэйшы – у Стоўбцах з 4-га па 16-га сакавіка. Яшчэ адзін збор, перад стартам чэмпіянату, мяркуецца правесці на тэрыторыі Польшчы.

Успомнім статыстыку

Смаргонская каманда ў прафесійных лігах правяла ўжо адзінаццаць сезонаў. Былі часы пастаянных прызавых пазіцый у першай лізе, былі “залатыя” часы выступлення ў вышэйшай лізе. Гэта якраз тады, з 2005 года па 2008, тут працаваў галоўным трэнерам Георг Кандрацьеў, які цяпер узначальвае зборную краіны.

Пасля вяртання на першалігавыя прасторы каманда выступае стабільна, увесь час трымаецца каля дзясяткі мацнейшых. Праўда, бывалі тыдні, калі даводзілася хвалявацца за тое, каб захаваць месца “пад сонцам”.

Навіны іншых клубаў

За мінулую зіму мацнейшыя клубы беларускай першай лігі змянілі як свае планы агульнага развіцця, так і мэты на бліжэйшы час.

Задача па выхадзе ў вышэйшую лігу пакуль пастаўленая толькі перад футбалістамі “Віцебска”. Тут прызначаны новы дырэктар клуба замест ранейшага, якога крытыкавалі з усіх бакоў. Тут прызначаны і новы галоўны трэнер.

Змяніліся галоўныя трэнеры ў “Гарадзеі” і  сталічным СКВІЧы. У мінскім клубе да таго ж значна паменшыўся бюджэт, яны адмаўляюцца ад сталых футбалістаў, будуць давяраць моладзі.

Шмат кадравых перамен яшчэ і ў “Лідзе”, а гомельскі ДБК наогул спыніў сваё існаванне.

У ніжэйпрыведзенай табліцы па кожным чэмпіянаце даецца занятае месца і колькасць згуляных матчаў, а таксама колькасць атрыманых перамог і набытых нічыіх

2002 годпершая ліга14 месца 30  8 5
2003 годпершая ліга3 месца 30  17 7
2004 годпершая ліга3 месца 30  14 11
2005 годпершая ліга3 месца 30  15 9
2006 годпершая ліга2 месца 26  16 7
2007 годвышэйшая ліга10 месца 26  6 8
2008 годвышэйшая ліга8 месца 30  10 9
2009 годвышэйшая ліга14 месца 26  2 9
2010 годпершая ліга12 месца 30  8 8
2011 годпершая ліга11 месца 30  9 7
2012 годпершая ліга10 месца 28 7 10

Сяргей ГАЙКОВІЧ.

Фота fcmashal.uz.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адрозненне ад многіх іншых прафесійных клубаў, нашы землякі не спяшаліся распачынаць міжсезонныя трэніроўкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика