Падарунак кадэтам. 21.by

Падарунак кадэтам

01.03.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі валейбола Аляксандр Багрынцаў уручыў выхаванцам Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча валейбольныя мячы і сеткі. Ад імя 218 кадэтаў кіраўнік навучальнай установы Сяргей Мяцельскі перадаў словы ўдзячнасці старшыні Мінаблвыканкама, Беларускай федэрацыі валейбола Барысу Батуры.

Як адзначыла прэс-сакратар упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Паплаўская, напярэдадні новага 2013 года губернатар Міншчыны пабываў на кадэцкім балі. Цікавасць Барыса Батуры выклікалі спартыўныя дасягненні і ўзнагароды, большасць з якіх — за перамогі ў валейболе. У прыватнасці, год таму ў лютым каманды юнакоў і дзяўчат занялі першае месца па валейболе ў рамках спартакіяды Слуцкага раёна. Летам зборная перамагла ў спартакіядзе кадэцкіх карпусоў і прэзідэнцкіх кадэцкіх вучылішчаў Расійскай Федэрацыі і Беларусі, што праходзіла ў Анапе.

Менавіта пры наведванні ўстановы ў губернатара і ўзнікла ідэя падарыць выхаванцам спартыўны інвентар і форму. У выніку 35 мячоў, з якіх 5 прызначаны для прафесійных гульняў на міжнародных спаборніцтвах, перайшлі спартсменам кадэцкага вучылішча. На чарзе — спартыўная экіпіроўка. Яна будзе выраблена па спецыяльных эскізах.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі валейбола Аляксандр Багрынцаў уручыў выхаванцам Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча валейбольныя мячы і сеткі. Ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика