Клубы з Маладзечаншчыны буйна перамагаюць у чэмпіянаце вобласці па футболе
23.07.2013
—
Новости Спорта
|
У адзінаццатым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе каманды з Маладзечаншчыны атрымалі буйныя перамогі. На хатнім стадыёне 20 ліпеня “Забудова-2007” з Чысці перайграла каманду “Лівадыя-Юні” (Дзяржынскі раён) 5:0. Хет-трыкам адзначыўся Мікіта Мятліцкі. Гэта перамога дазволіла чысцінцам пакінуць апошні радок турнірнай табліцы. Назаўтра, 21 ліпеня, “Маладзечна-ДЮСШ-4” перайграла футбольны клуб “Смалявічы” з лікам 4:0. Аддзел інфармацыі. Фота Наталлі Тур. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзінаццатым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе каманды з Маладзечаншчыны атрымалі буйныя перамогі. |
|