У Мядзеле вызначылі лепшага рыбака
03.08.2013
—
Новости Спорта
|
Антон Каласоўскі падчас узнагароджвання У райцэнтры 27 ліпеня прайшлі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі. Прынялі ў іх удзел семнаццаць чалавек – з Мядзела і к. п. Нарач (Купа).А палове сёмай раніцы адправіліся яны на лодках на возера Мястра і рыбачылі шэсць гадзін. Пераможцам стаў жыхар Мядзела Антон Каласоўскі. Прычым, у гэткіх спаборніцтвах ён у ліку лепшых трэці год запар. – Як так атрымліваецца? – пытаюся. – Тут ніякага сакрэту няма. Я тут нарадзіўся і люблю гэта возера. Хай сабе і Нарач вялікае, і рыбы там болей, але ж я люблю свой Мядзел і гэта возера і яму не здраджваю. Ведаю мясціны, дзе рыбы болей, калі яна лепш ловіцца. Таму такі і вынік. Узнагародзілі лепшага рыбака ва ўрачыстай абстаноўцы – на адкрыцці свята возера. Атрымаў пераможца граматы і грашовую прэмію. Злавіў Антон Каласоўскі дванаццаць з паловай кілаграмаў рыбы. Таксама адзначылі яго і за самую вялікую злоўленую рыбіну – ляшча вагой больш за два кілаграмы. – Як лічыце, вынік для сябе добры? – Добры – як гаворыцца, каб усім гэтак. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райцэнтры 27 ліпеня прайшлі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі. Прынялі ў іх удзел семнаццаць чалавек – з Мядзела і к. п. Нарач (Купа).
|
|