“Маладзечна-2013” перамагло “Партызан-МТЗ”
10.09.2013
—
Новости Спорта
|
Аднак каманда тыдзень не трэніруецца. З лікам 1:0 закончылася гульня з мінскім “Партызанам”. Пераможны гол забіў Дзяніс Жыліч, які гуляе і за “Іслач” (Мінскі раён, першая ліга). Гэта чацверты гол гульца ў складзе маладзечанскай каманды за гэты сезон. “Маладзечна-2013” атрымала за гульню тры ачкі і перасунулася з адзінаццатага на дзясяты радок турнірнай табліцы. Аднак галоўны трэнер клуба “Маладзечна-2013” Дзяніс Мятліцкі чакаў больш высокіх вынікаў: − Перамагаць заўсёды прыемна. Але я спадзяваўся, што ў выніку мы заб’ём тры-пяць галоў. Калі ж каманда будзе гуляць з такой жа аддачай, то ёсць шанец закончыць сезон у раёне пятага радка турнірнай табліцы. Маладзечанская каманда восьмую гульню запар не прайграе, аднак апошні тыдзень футбалісты не могуць трэніравацца. Яны шукаюць новую пляцоўку для трэніровак, прычым у Мінску: большасць гульцоў менавіта са сталіцы. Як паведаміў галоўны трэнер клуба, нават невядома, ці адбудзецца гульня са Жлобінам 14 верасня. Маладзечанскі стадыён закрываецца на два тыдні на рэканструкцыю. Так што невядома ні месца, ні час гульні 18 тура. За навінамі сачыце на нашым сайце rh.by. Турнірная табліца. Другая ліга
Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак каманда тыдзень не трэніруецца.
|
|