На Вілейшчыне прайшло восеньскае ралі старых аўто. 21.by

На Вілейшчыне прайшло восеньскае ралі старых аўто

07.10.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Падчас спаборніцтваў на аўтадроме ў Вілейцы

У Вілейскім раёне 28 верасня прайшло восеньскае ралі аматарскага чэмпіянату па аўтаралі “Сезон”, у якім збольшага прымалі ўдзел савецкія аўто. Ралі ўключала дарожныя спаборніцтвы па маршруце Мінск – Заброддзе, спаборніцтвы на аўтадроме Вілейкі і начныя этап ля Заброддзя.

Пра тое, як праходзіла ралі, пагутарылі са старшынёй Беларускага клуба аматараў аўтамабіля "Запарожац" Аляксандрам Жосам:

– У спаборніцтвах узялі ўдзел 13 экіпажаў, пераважна аматары аўтаспорту з Мінска.З іх у трэцяй групе было дзесяць аўтамабіляў і ў пятай – тры.

Ралі складалася з трох частак. Першая – гэта дарожныя спаборніцтвы на раўнамернасць ходу. Гэта азначае рухацца па стэнаграме ці як яе яшчэ называюць “легендзе” ад аднаго пункта кантролю часу да іншага паводле задання. Стэнаграма і маршрут прапісаны ў дарожнай кнізе.

Экіпаж абавязаны выканаць дзеянні прадпісаныя заданнем у рамках адведзенага для гэтага задання часам. Напрыклад: заданне прайсці маршрут з пункта А ў пункт Б з сярэдняй хуткасцю 45 км ў гадзіну. Пры гэтым невядома адлегласць і месца фінішу. І вось экіпаж прытрымліваючыся ўказанням дарожнай кнігі едзе з хуткасцю 45 км да невядомай мэты. Пры гэтым карыстаецца падказкамі  прыкладна такімі “ад білборда такога-та праз 2300 метраў павярнуць налева”. Захоўваць сярэднюю хуткасць няпроста, перашкаджаюць іншыя ўдзельнікі руху, а часам і самому неабходна прытармазіць, каб удакладніць што-небудзь. Значыць, неабходна нагнаць, паддаць газу. І тут узнікае пытанне, на колькі паддаць і колькі трэба праехаць кіламетраў, каб б нагнаць страчаны час. Гэта ўжо залежыць ад майстэрства штурмана.

Іншыя заданні таксама не лягчэйшыя ды яшчэ і засаду можа ўладкаваць на шляху. Так у гэты раз ваша зямлячка, прыгожая дзяўчына Юля інсцэніравала паломку аўтамабіля і выставіла знак "SOS" – што азначае “патрабуецца дапамога”. У арганізатара гэты конкурс праходзіць пад назвай "Бландынка на дарозе", і Юля паспяхова справілася з пастаўленай задачай. Не ўсе ўдзельнікі змаглі адказаць на яе наіўнае пытанне.

– Якія яшчэ цікавыя конкурсы былі?

– Цікавым і ў той жа час пацешным лічу конкурс "Зайчыкі": спартсменам неабходна было палічыць колькасць драўляных зайчыкаў на падворку Таццяны Іосіфаўны з вёскі Шчарка. Вырабляе пажылая жанчына зайчыкаў сама. А яшчэ яе двор засяляюць коцікі, лісічкі, пеўнікі і іншыя жывёлы.


Другая частка – гэта дадатковае спаборніцтва. На жаль, не змаглі даставіць рэквізіт (аўтамабіль) для адпрацоўкі навыкаў у тушэнні яго ўзгарання. Давялося абмежавацца спаборніцтвамі на аўтадроме. Гледачы, якія прыйшлі на аўтадром, маглі бачыць, як закладвалі пілоты руль і вішчалі тармазы.

Трэцяя частка складалася яшчэ з дзвюх частак. Спартсменам вылучаўся час на “прыкатку” і самастойны пропіс маршрута, каб потым ноччу, на лясной дарозе ля Заброддзя паказаць лепшы вынік. А гэта я вам скажу і складана і небяспечна.

Асноўная барацьба разгарнулася ў трэцяй групе, сярод "масквічоў" і "жыгулёў". У выніку перамог Уладзімір Зізюк на аўтамабілі "Масквіч 2140".

– Чаму выбралі Вілейшчыну для правядзення ралі?

– Пры выбары маршруту для ралі сыходжу з некалькіх патрабаванняў. Першае – грунтоўкі павінны быць па магчымасці гладкімі. Так, на участку ўздоўж воднага канала дарога дазваляла трымаць прыстойную хуткасць. Другое – павінна быць прыгожа. Едзеш і любуешся: якая прырода, домікі, азёры. А ў Вілейскім раёне гэтага ў дастатку. Ды і сама Вілейка як з паштоўкі. Дагледжаная, чысценькая. Быў б час – ўзяў бы марозіва і пагуляў па цэнтры, разглядваючы будынкі, людзей, афішы і вядома, фантан. Да чаго гэта? Адна з задач ралі паказаць, якія ёсць выдатныя мясціны нашай краіны. Магчыма, хто з удзельнікаў вернецца, каб у спакойнай абстаноўцы пашпацыраваць па горадзе.

– Які аўтамабіль выклікаў найбольшую цікавасць у гледачоў?

– Мабыць, самым яркім аўтамабілем ралі быў “Опель Адам” 1932 года выпуску. Выдатна рэстаўраваны, глядзіцца цудоўна. Яму б не ў ралі выступаць, а ў музеі красавацца. Добра глядзяцца “Масквічы” ад клуба“Мінскі Масквіч”. Размешчаныя на аўтамабілях рэкламныя налепкі адпаведны размалёўцы тых слаўных часоў, калі “Масквічы” на роўных біліся ў ралі з іншаземнымі аўто.

–  Назаўтра ва ўдзельнікаў ралі была культурная праграма: знаёмства з мемарыяльным комплексам “Памяці падзей Першай Сусветнай вайны” ў Заброддзі. Якія ўражанні засталіся ад наведвання, ад знаёмства з сям’ёй Цітовічаў?

– Барыс Цітовіч – унікальны чалавек. Ды што там Барыс Барысавіч – уся сям’я Цітовічаў унікальныя людзі. І напрыканцы хачу сказаць: спяшайцеся жыць, а то за працай або камп’ютарам пройдзе жыццё. Усіх грошай не зарабіць, ва ўсе гульні не згуляць, бо жыццё адно. Адзін са спосабаў актыўнага адпачынку – ралі  “Сезон”. Далучайцеся!

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота забяспечана Аляксандрам ЖОСАМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вілейскім раёне 28 верасня прайшло восеньскае ралі аматарскага чэмпіянату па аўтаралі “Сезон”, у якім збольшага прымалі ўдзел савецкія аўто. Ралі ўключала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика