У чэмпіянаце Вілейскага раёна па футболе праходзяць вырашальныя гульні. 21.by

У чэмпіянаце Вілейскага раёна па футболе праходзяць вырашальныя гульні

29.10.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прапушчаны матч чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе не адбыўся. Камандзе  “Буддэталі” залічана тэхнічнае паражэнне 0:3 за няяўку на гульню з “Першым Беларускім”.

Такім чынам, двухкругавы турнір з 31 ачкамі выграла каманда “Першы Беларускі”, на другім месцы – “Буддэталі” (27 ачкоў), на трэцім – “Фламетр” (26).

Далей спаборніцтвы ў чэмпіянаце прадоўжыліся па сістэме плэй-оф: 27  кастрычніка адбыліся паўфіналы.

І хоць лідары чэмпіянату выйгралі, але лёгкай прагулкі ў паўфіналах у іх не атрымалася. “Першы Беларускі” абыграў “Чурлёны” з лікам 3:2, а “Буддэталі” перайгралі “Фламетр” 4:2. Пераможцы гэтых гульняў сустрэнуцца ў фінале, прайграўшыя – у матчы за трэцяе месца.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота  futbol-vmonitor.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапушчаны матч чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе не адбыўся. Камандзе  “Буддэталі” залічана тэхнічнае паражэнне 0:3 за няяўку на гульню з “Першым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика