Футбольны каментатар Мікалай Хадасевіч лічыць неабходным перайсці на беларускую мову
18.11.2013
—
Новости Спорта
|
Выпускнік школы ў Беразінскім, цяперашні тэлевядучы Мікалай Хадасевіч расказаў пра досвед трансляцый спорту па-беларуску: – Гэта ўспрымалася аўдыторыяй тэлеканала “Беларусь-2”, дзе былі гэтыя трансляцыі, не тое што добра, а вельмі добра. Ёсць другі момант: ці гатовыя падхапіць гэтую ініцыятыву іншыя каментатары. Для гэтага патрабуецца шмат падрыхтоўкі, часу і ўнутранай арганізацыі. За калег адказваць не буду, але ў перспектыве, што тычыцца мяне, лічу неабходным перайсці на беларускую мову. Вялікая канцэнтрацыя працы гэтаму паспрыяе. Так выказаўся Мікалай падчас абмеркавання працы канала “Беларусь-5” у “Нашай Ніве”. На дадзены момант беларускай мовай карыстаюцца толькі Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў. Зміцер ПАНКАВЕЦ, “Наша Ніва”. Фота belgazeta.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпускнік школы ў Беразінскім, цяперашні тэлевядучы Мікалай Хадасевіч расказаў пра досвед трансляцый спорту па-беларуску: |
|