У Мядзеле развіваюць карфбол. 21.by

У Мядзеле развіваюць карфбол

09.12.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Летам мядзяльчанам паказалі, што такое карфбол

З такім відам спорту, як карфбол, мядзяльчане ўпершыню пазнаёміліся напрыканцы чэрвеня гэтага года. Тады ўдзельнікі аўтамотаагітпрабегу Мінск – Мядзел наўпрост на цэнтральнай плошчы горада паставілі абсталяванне і вучылі ўсіх ахвотных.

І ў выніку адзначылі, што юныя мядзяльчане зацікавіліся гэтым відам спорту.

Што ж гэта за гульня такая? У 1902 годзе карфбол стварыў галандскі настаўнік фізічнай культуры Ніка Брэкхусэйн. Гэта спартыўная гульня падобная на баскетбол. Асноўная яе мэта – закінуць мяч, які мае параметры футбольнага, у карзіну. Яна размяшчаецца на жэрдцы на вышыні тры з паловай метры (для зусім маленькіх дзяцей яе можна апусціць ніжэй).

Асаблівасць гульні ў тым, што тут каманды змешаныя: у складзе кожнай па чатыры хлопцы і дзяўчыны. Каманда падзяляецца пароўну, адна частка знаходзіцца ў сектары абароны, другая – у сектары нападзення. Потым – мяняюцца. Забаронена фізічна ўздзейнічаць на саперніка: нельга вырываць або выбіваць мяч з рук праціўніка, біць па руках, затрымліваць гульца. Можна толькі перадаваць або блакіраваць мяч, кідаць мяч у карзіну.

На мінулым тыдні жыхары раёна маглі даведацца пра карфбол больш: з 25 па 29 лістапада ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў навучальны семінар. Арганізавалі яго аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і старшыня маладзёжнага грамадскага аб'яднання “Беларуская федэрацыя карфбола” Сяргей Аляксееў. Удзельнічалі ў семінары настаўнікі фізкультуры школ, кіраўнікі фізічнага выхавання дашкольных устаноў, трэнеры-педагогі Мядзельскай СДЮШАР. Яны вывучалі правілы гульні, праглядалі відэазапісы спаборніцтваў, самі спрабавалі пагуляць.

У першы дзень семінара прыязджала дэлегацыі з Галандыі – вытворцы абсталявання для карфболу. Майстар-клас па навучанні гэтай гульні правёў трэнер Фэры Вісэр.

Пазнаёміцца з карфболам маглі не толькі дарослыя: вечарам 28 лістапада правялі майстар-клас для мядзельскіх вучняў, а за ім і турнір. Гульня дзецям спадабалася.

Адзін камплект карфбольнага абсталявання хутка з’явіцца ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры: абяцала яго падарыць Беларуская федэрацыя карфбола.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такім відам спорту, як карфбол, мядзяльчане ўпершыню пазнаёміліся напрыканцы чэрвеня гэтага года. Тады ўдзельнікі аўтамотаагітпрабегу Мінск – Мядзел наўпрост...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика