На Вілейшчыне прайшла рэгіянальнай спартакіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі: перамагла каманда з Вілейкі. 21.by

На Вілейшчыне прайшла рэгіянальнай спартакіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі: перамагла каманда з Вілейкі

11.12.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Рэгіянальная спартакіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Разам да перамогі” адбылася 5 снежня ў Вілейскім раёне ў рэабілітацыйным цэнтры "Надзея".

Праходзіла яна на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея”. Спартакіяда стала заключным  этапам  дабрачыннага марафону "Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”, прымеркаванага да Дня інвалідаў.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды з Вілейкі, Мядзела і Смаргоні. У  складзе кожнай было па восем чалавек: выхаванцы цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў.

Чакалі іх разнастайныя конкурсы, камандная эстафета. А справіцца з усімі выпрабаваннямі ўдзельнікам дапамагалі валанцёры. Самі ж валанцёры паказалі свае спрыт і хуткасць у конкурсе па матывах казкі “Рэпка”. А ў перапынках паміж конкурсамі з музычнымі нумарамі выступілі салісты эстраднай студыі “Спадчына” і артысты Вілейскага Палаца культуры.

Узначальвала журы старшыня дабрачыннага фонду “Мары спраўджваюцца” Анастасія Касянкова (жонка вядомага футбаліста Аляксандра Глеба). Журы прыйшлося нялёгка: кожная каманда імкнулася перамагчы. Дапамагала і падтрымка балельшчыкаў. Сярод іх былі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў з Маладзечна.

Па выніках усіх конкурсаў ў спартакіядзе перамагла каманда “Вясёлка “ з Вілейкі. На другім месцы – “Ветразь” з Мядзела, на трэцім – “Верныя сябры” са Смаргоні. Удзельнікаў і валанцёраў чакалі прызы, дыпломы і  медалі. Таксама кожная з каманд атрымала памятны падарунак. 

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота tmega-u.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгіянальная спартакіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Разам да перамогі” адбылася 5 снежня ў Вілейскім раёне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика