Каманда з Мядзельшчыны ўпершыню ўдзельнічала ў турніры па карфболе
24.12.2013
—
Новости Спорта
|
“РГ” паведамляла, што зусім нядаўна ў Мядзельскім раёне пачалі развіваць такую гульню як карфбол. А 22 снежня каманда з Мядзельшчыны прыняла ўдзел у пятым Кубку Рэспублікі Беларусь па карфболе U16 Talent Belarus Cup 2013. Удзельнічалі ў ім шэсць каманд, у тым ліку дзве каманды-дэбютанткі, паведамляе korfball.by Прадстаўляла Мядзельшчыну каманда Свірскай сярэдняй школы. Яна заняла пятае месца. Саступіла больш вопытным камандам, але ў апошняй сустрэчы ўпэўнена, з лікам 13:3, абыграла іншага дэбютанта – каманду з Мінска. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з архіву "РГ" Чытайце на гэту тэму таксама:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“РГ” паведамляла, што зусім нядаўна ў Мядзельскім раёне пачалі развіваць такую гульню як карфбол. А 22 снежня каманда з Мядзельшчыны прыняла ўдзел у пятым Кубку... |
|