Прадстаўнікі СШ №3 Вілейкі перамаглі ў шахматным турніры. 21.by

Прадстаўнікі СШ №3 Вілейкі перамаглі ў шахматным турніры

08.01.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 3 і 4 студзеня прайшоў шахматных турнір.

Удзельнічалі ў ім навучэнцы ўстаноў адукацыі розных узростаў. Актыўны ўдзел прынялі дзеці з вілейскіх устаноў: сярэдніх школ №3 і №5, гімназіі №1 “Логас” і гімназіі №2, пачатковай школы №6.

Пераможцам турніру сярод хлопцаў стаў прадстаўнік СШ №3 Вілейкі Мікіта Біслюк.

Павел Чаўлытка з гэтай жа школы заняў другое месца. На трэцім – Аляксей Емельянаў з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”.

Паміж дзяўчат перамагла Марыя Пракаповіч (сярэдняя школа № 3 Вілейкі).

Дыяна Панцялеева з Вілейскай гімназія № 1 “Логас” была другой. А трэцяе месца заняла юная ўдзельніца турніру – трэцякласніца сярэдняй школы №3 Вілейкі Вікторыя Палонская.

Аддзел інфармацыі.

Фота about-chess.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 3 і 4 студзеня прайшоў шахматных турнір.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика