Сярод вілейскіх чэрлідэраў лепшыя “Фарсажыкі”. 21.by

Сярод вілейскіх чэрлідэраў лепшыя “Фарсажыкі”

29.01.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


момант конкурсу

27 студзеня адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу піянерскіх каманд па чэрлідынгу “Піянерскія іскры”.

Прайшоў ён на базе  раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Чэрлідынг – гэта сучасны выгляд спартыўнага танца з элементамі гімнастыкі,  які прапагандуе здаровы лад жыцця і пазітыўнае стаўленне паміж людзьмі. Папулярнасць чэрлідынгу ў апошні час хутка расце. Гэта новы напрамак цікавы для людзей розных узростаў, у першую чаргу, для дзяцей і падлеткаў. Чэрлідэры выходзяць на спартыўныя пляцоўкі, каб стварыць атмасферу прыгажосці і прывабнасці.

У конкурсе прынялі ўдзел каманды чэрлідэраў з Вілейскай гімназіі №2, сярэдніх школ №1 і №3, а Вілейская гімназія №1 “Логас" прадставіла дзве каманды. Удзельнікі ўразілі сваёй згуртаванасцю, пазітыўнасцю, сінхроннасцю рухаў, рытмічнасцю і лёгкасцю выканання праграмы.

Пасля працяглых спрэчак члены журы прыйшлі да адзінага меркавання: пераможцам раённага этапу стала каманда “Фарсажыкі” з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”.

Жадаем “Фарсажыкам” годна прадставіць Вілейскі раён на занальным этапе рэспубліканскага конкурсу піянерскіх каманд па чэрлідынгу, які адбудзецца 22 лютага. У ім возьмуць удзел таксама мацнейшыя каманды Мядзельскага, Валожынскага і Маладзечанскага раёнаў.

Наталля РЫЖЭВІЧ,

намеснік дырэктара Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Фота забяспечана Наталляй Рыжэвіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 студзеня адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу піянерскіх каманд па чэрлідынгу “Піянерскія іскры”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика