Лепшыя снайперы вучацца ў Чурлёнскім садзе-школе
18.02.2014
—
Новости Спорта
|
У суботу, 15 лютага, адбыліся раённыя спаборніцтвы “Снежны снайпер” для ўстаноў адукацыі сельскай мясцовасці. Праходзілі яны на базе Вілейскай гімназіі №2. “Снежны снайпер” звычайна складаецца са стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжных гонак. Але ў сувязі з умовамі надвор’я лыжныя гонкі давялося замяніць спаборніцтвамі па бегу. Першае месца і ў малодшай, і ў старэйшай групе заваявалі прадстаўнікі Чурлёнскага сада-школы, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч. Таксама ў абедзвюх групах другое месца занялі навучэнцы Даўгінаўскай сярэдняй школы. Трэцяе месца ў малодшай групе падзялілі каманды Мацькаўскага сада-школы і Людвіноўскай школы, а ў старэйшай яно на рахунку навучэнцаў Мацькаўскага сада-школы. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота holiday.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 15 лютага, адбыліся раённыя спаборніцтвы “Снежны снайпер” для ўстаноў адукацыі сельскай мясцовасці. |
|