На Мядзельшчыне лепшыя спартсмены сярод аграрыяў – з Княгініна (плюс фота)
19.02.2014
—
Новости Спорта
|
Ідуць спаборніцтвы па настольным тэнісе Раённая спартакіяда “Здароўе” сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу прайшла 15 лютага.Спаборніцтвы праходзілі ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. У спартакіядзе прынялі ўдзел 12 каманд. Выяўлялі яны лепшых у настольным тэнісе, узняцці гіры, дартсе, більярдзе, конкурсе “Штрафны кідок”, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, шашках. У настольным тэнісе паміж мужчын лепшым быў Павел Місуна (Нарацкі філіял Маладзечанскага малочнага камбіната), а сярод жанчын – Ганна Радзевіч (райветстанцыя). У дартсе лепшыя вынікі ў Івана Бойкі (“Занарацкі”) і Чаславы Жукоўскай (таварыства “Свір-агра”). У конкурсе “Штрафны кідок” найбольш разоў трапілі мячом у баскетбольнае кальцо Яраслаў Вяршыла (“Занарацкі”) і Алена Давыдзенка (“Княгінін-агра”). У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі самым трапным аказаўся Андрэй Марозаў (упраўленне райсельгасхарчу). У шашках перамог Мікалай Медзенцэў (Нарацкі філіял Маладзечанскага малочнага камбіната). Самы лепш гулец у більярд прыбыў з таварыства “Княгінін-агра” – Аляксандр Агеенка. Спаборніцтвы па більярдзе Ва ўзніманні гіры ў вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў перамог Павел Пішчака (“Будслаўскае”), а звыш за 80 кілаграмаў – Вячаслаў Цывінскі (“Княгінін-агра”). Апошні ўзняў 24-хкілаграмовую гіру 51 раз. пераможца ва ўзняцці гіры – Вячаслаў Цывінскі Прадстаўнікі “Княгінін-агра” недарэмна занялі столькі першых месцаў у індывідуальным заліку: у камандным заліку яны таксама сталі першымі. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённая спартакіяда “Здароўе” сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу прайшла 15 лютага. |
|