У Вілейцы стартуе турнір па міні-футболе
27.04.2014
—
Новости Спорта
|
Фота Наталлі Тур Турнір па міні-футболе на штучным пакрыцці стартуе сёння, 27 красавіка, у Вілейцы.Гульні праходзяць на пляцоўцы сярэдняй школы №1. Для ўдзелу заявіліся 18 каманд, у тым ліку з Мядзела і Маладзечна. Яны падзеленыя на чатыры групы, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан. Адразу каманды згуляюць у групах па кругавой сістэме. А потым па дзве лепшыя каманды з кожнай групы працягнуць барацьбу ў фінальнай частцы, а іншыя аспрэчаць месца з 9-га па 18-е. Турнір завяршыцца ў сярэдзіне чэрвеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турнір па міні-футболе на штучным пакрыцці стартуе сёння, 27 красавіка, у Вілейцы.
|
|