Жыве ў Мсціславе чэмпіён. 21.by

Жыве ў Мсціславе чэмпіён

24.06.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да таго факта, што стаў сусветнай «велічынёй» у тайскім боксе сярод юніёраў, Мікалай Свядомскі адносіцца па-філасофску. І нават крыху сумеўся, калі вучні і настаўнікі роднай СШ № 2 Мсціслава выйшлі разам, каб павіншаваць з тытулам чэмпіёна, які юнак атрымаў на апошніх міжнародных спаборніцтвах у Малайзіі. Больш, адзначыў, для яго звыклая сама праца — інакш кажучы, штодзённыя трэніроўкі. У такім рытме школьнік жыве з першага класа. «Запісаўся ў секцыю трэнера, а зараз яшчэ і настаўніка фізкультуры нашай школы Валерыя Філіпенкі, хутчэй, з цікаўнасці. Потым захапіўся так, што без заняткаў боксам і дзень не дзень», — прызнаецца хлопец.

Чатыры гады таму ён стаў першым у гэтым відзе спорту ў Магілёўскай вобласці, потым — чэмпіёнам рэспублікі, Еўропы, уладальнікам бронзавага медаля ў сваёй вагавой і ўзроставай катэгорыі на першынстве свету-2013 у Стамбуле. Аднак самай цяжкай, прызнаецца адзінаццацікласнік, была барацьба за кубак свету, які адбыўся на востраве Лангкаві ў маі гэтага года. «Першы бой трымаў з датчанінам. Саперніка лічылі фаварытам чэмпіянату і рабілі на яго стаўку. Але памыліліся», — расказаў Мікалай.

Затым былі яшчэ дзве не менш цяжкія схваткі. І — жаданы трыумф, аб якім у першую чаргу паведаміў сваім бацькам.

Будзе ён рабіць далейшую кар’еру ў вялікім спорце ці пойдзе ў навуку, Мікалай пакуль не ведае. Дарэчы, напружаныя трэніроўкі не тое што не перашкаджаюць, наадварот, дапамагаюць у вучобе, лічыць школьнік. І часу, каб унікнуць у тэму і зрабіць дамашнія заданні, у яго хапае. Не выпадкова чэмпіён да таго ж яшчэ адзін з лепшых вучняў у класе і школе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларус стаў сусветнай «велічынёй» у тай-боксе сярод юніёраў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика