Виталь Гуркоў: «Майка з Пагоняй? Не ведаю, як гэта будзе паказваць БТ, ці ўвогуле паказваць не будзе». 21.by

Виталь Гуркоў: «Майка з Пагоняй? Не ведаю, як гэта будзе паказваць БТ, ці ўвогуле паказваць не будзе»

30.05.2016 21:02 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чэмпiен свету па муай-тай Виталь Гуркоў распавеў пра майку з Пагоняй на на цырымоніі ўзнагароджання.

- Тое, што вы ў майцы з Пагоняй ходзіце, што па-беларуску размаўляеце, не ўплывае на стаўленне да вас чыноўнікаў ад спорту?

– Я проста не ведаю, як яны да гэтага ставяцца — ніхто з іх нічога мне на гэты конт не казаў у вочы, нейкіх негатыўных рэчаў. А вось з боку федэрацыі, ад галоўнага трэнера пытанні з гэтай нагоды да мяне былі. Можа, яны больш нагняталі, чым яно было на самой справе, але яны падводзілі да таго, што гэта вельмі дрэнна, што нехта задае ім нейкія пытанні… Хто ім задае, якія пытанні, я не ведаю.

- Майка з Пагоняй і дзяржаўны сцяг на плячах — так атрымалася выпадкова ці гэта хітра прадуманы крок?

– Так атрымалася — вось і ўсё! (смяецца). Я не ведаю, як гэта будзе паказваць БТ, ці ўвогуле паказваць не будзе. Я не бачу ніводнай прычыны, каб мяне ў той майцы не паказаць. Што ў ёй дрэннага? Нічога крамольнага ў Пагоні я не бачу — гэта наш нацыянальны герб. Чаму з яе робяць нешта забароннае: і паказаць нельга, і размаўляць пра Пагоню нельга, і хадзіць у такой майцы нельга… Чаму? Хаця б адну прычыну мне назавіце! – сказаў Гуркоў.

Гурков с «Погоней» на награждении после победы на ЧМ по муай-тай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпiен свету па муай-тай Виталь Гуркоў распавеў пра майку з Пагоняй на на цырымоніі ўзнагароджання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика