Начальнік прэс-службы мінскага «Дынама»: «Колькасць квіткоў з коштам «0 рублеў» нязначная – каля 10%»
16.09.2016 18:10
—
Новости Спорта
|
Начальнік прэс-службы мінскага «Дынама» Раман Странгін падзяліўся меркаваннем аб распаўсюдзе квіткоў на матчы каманды з нулявым коштам. – Тоже смотрел полчаса назад на тикетпро трибуну В и поразился – как за сегодня аккуратно «раскупили» места рядами. Такая же красота и на трибуне А. – Яшчэ раз адказываю на гэтае пытанне, якое ўзнікае сезон за сезонам: «Дынама-Мінск» не займалась, не займаецца і не будзе займацца запаўненнем трыбунаў за кошт адміністрацыйнага рэсурсу. Учора на гульні, як і заўжды, з нулявым коштам была распаўсюджана невялікая колькасць квіткоў, як таго, у прыватнасці, патрабуе і рэгламент КХЛ па працы з рэкламадаўцамі і партнерамі клубу і Лігі. Апрача таго, квіткі атрымалі хакейныя школы (напрыклад, СДЮШАР БФСГ «Дынама»), падшэфныя клубу дзіцячыя установы, удзельнікі конкурсаў ў сацсетках (як нашыя, так і партнераў). Колькасць падобных квіткоў нязначная (каля 10%). Выпадкі з продажам гэтых квіткоў прыкрыя і непрыемныя нам самім. Больш за тое, гэта незаконна. Заклікаем усіх фіксаваць падобныя выпадкі і прысылаць гэтыя пасведчанні ў клуб. Са свайго боку, звярнем на гэта ўвагу праваахоўных ворганаў», – адказаў Странгін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнік прэс-службы мінскага «Дынама» Раман Странгін падзяліўся меркаваннем аб распаўсюдзе квіткоў на матчы каманды з нулявым коштам. |
|