Любоў Чаркашына: «Пагоня? У гэтай краіне, пад гэтым сцягам я дамагалася чагосьці. Трэба падымаць дупу і штосьці рабіць, а не глядзець на сімволіку». 21.by

Любоў Чаркашына: «Пагоня? У гэтай краіне, пад гэтым сцягам я дамагалася чагосьці. Трэба падымаць дупу і штосьці рабіць, а не глядзець на сімволіку»

12.10.2016 10:14 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чэмпіёнка Еўропы, прызёрка свету і Алімпійскіх гульняў, а цяпер трэнерка Любоў Чаркашына распавяла пра свае станаўленне да герба «Пагоня».

– Я люблю Віталю Гуркова, ён мне нядаўна сніўся. Але ёсць, мне здаецца, у агульнай ідэалогіі простая думка, што мы мусім трымацца пэўных правілаў, калі прэзентуем сваю краіну і кіраўніцтва. Я шмат чытаю і мне падабаецца думка, што мы заслугоўваем тое, што заслугоўваем — я пра ўладу. І калі спартовец выязджае за мяжу, ён не рэпрэзентуе сябе любімага, а рэпрэзентуе Беларусь — потым толькі кажуць ягонае прозвішча. На вялікай палітычнай арэне я не маю права ставіць палкі ў колы.

Я сама даўно супакоілася і не рэагую на пытанні пра сцягі і «Пагоню». Ва ўсвядомленым жыцці я выступала і зарабляла пад цяперашнім сцягам. Я памятаю, як мой бацька прадаваў гуму з колаў, каб проста купіць нам паесці, і я памятаю, што такое насіць пасля сястры ўсе рэчы, калі твая маці працуе дворнікам, я памятаю свае 7 гадоў у інтэрнаце, як а 6-й раніцы ехала на трох транспартах да «Дынама», не дазваляла сабе ні таксі, ні смачна паесці.

У гэтай краіне, пад гэтым сцягам я дамагалася чагосьці і дасягнула, трэба падымаць дупу і штосьці рабіць, а не глядзець на сімволіку.
Калі ж будзе новы рэферэндум на гэты конт, то я не ведаю… Але я хачу такія рэферэндумы ў Беларусі, як у Швейцарыі, каб мы вырашалі, ці варта яшчэ вышэй падымаць заробкі, – сказала Чаркашына.

Любовь Черкашина: «Лукашенко? Победителей не судят, а он победитель. Он делает максимум, который может»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіёнка Еўропы, прызёрка свету і Алімпійскіх гульняў, а цяпер трэнерка Любоў Чаркашына распавяла пра свае станаўленне да герба «Пагоня».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика