БГК імя А.П. Мяшкова праводзіць кампанію да 1000-годдзя Брэста. 21.by

БГК імя А.П. Мяшкова праводзіць кампанію да 1000-годдзя Брэста

02.11.2017 16:48 — Новости Спорта | Tribuna.com  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tribuna.com

БГК імя А.П. Мяшкова праводзіць новую маштабную рэкламную кампанію сацыяльнай накіраванасці.

«Яркія білборды з выявай гандбалiстаў каманды ўпрыгожылі вуліцы Брэста і ўжо прыйшліся да спадобы гульцам і заўзятарам. Новыя білборды зробленыя адмыслова да свята 1000-годдзя Брэста. З гэтай нагоды ў праекце задзейнічаны брэстаўчане, якія ганарыста прадстаўляюць горад i клуб ў еўрапейскіх спаборніцтвах. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у такой кампаніі.

Брэст ужо немагчыма ўявіць без білбордаў «ГонарБрэстчыны – чэмпiён Беларусi» і «Умацоўваючы традыцыі, думаем пра будучыню». Свята 1000-годдзя Брэста стала выдатнай падставай зрабіць яшчэ адзін крок па распаўсюджваннi iмя клуба. У новай сацыяльнай рэкламе БГК імя А.П. Мяшкова прынялі ўдзел Арцём Кулак, Андрэй Юрынок, Вячаслаў Шумак, Арцём Сельвясюк, Уладзіслаў Навумук і Валянцін Куран», – говорится в сообщении БГК.

Вячаслаў Шумак: «Білборд проста супер! Вельмi ганарыста бачыць свой твар на фоне Брэсцкай крэпасцi. Я брэстаўчанін, таму ведаю, пра што кажу. Крэпасць – гэта наш гонар! Горад знакаміты крэпасцю і БГК. Вось яны і павінны быць разам. Да таго ж мне вельмі прыемна чуць побач беларускую мову, а цяпер буду бачыць яе і на білбордах са сваім здымкам».

Арцём Сельвясюк: «Вельмі прыемна прадстаўляць родны горад. Асабіста для мяне гэта вялікі гонар. Прымеркаваць білборды да тысячагоддзя Брэста — выдатная ідэя, бо гэта вялікае свята для ўсіх жыхароў горада. Цудоўна, што білборды на беларускай мове. Я стаўлюся да яе вельмі станоўча. Здаецца, нават часцей стаў чуць на вуліцах».




Фото: пресс-служба БГК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика