Мінскае «Тарпеда» выпусціла абанементы з хэштэгам «BNR100». Кошт – ад 25 да 35 рублёў. 21.by

Мінскае «Тарпеда» выпусціла абанементы з хэштэгам «BNR100». Кошт – ад 25 да 35 рублёў

21.03.2018 17:36 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння пачаўся продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Тарпеда» ў сезоне-2018.

Абанементы можна набыць на сайце Kvitki.by і атрымаць ў касе стадыёна падчас усіх хатніх гульняў «чорна-белых»

Таксама абмяняць электронны квіток мржна і ў офісе клуба (па папярэдняй дамове – тэл. + 375-29-664-34-46).

Абанементы падзяляюцца на два тыпы: 

«1947» – цэнтральны асноўны сектар / вольны выбар месца (кошт 35 рублёў);

«ULTRAS» – фанацкі сектар / вольны выбар месца (25 рублёў). 

Уладальнікі абанемента «1947» маюць магчымасць наведваць і фанацкі сектар на стадыёне.

Заўзятары, якія стануць уладальнікамі абанементаў «Тарпеда» у сезоне–2018 атрымаюць права наведваць хатнія матчы «чорна-белых» на ўсіх стадыёнах, дзе будуць праводзіцца сустрэчы:

– вышэйшай лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.
– Кубка Рэспублікі Беларусь 2018/2019.

Адзначым, што на кожным абанеменце прысутнічае адмысловы хэштэг, прысвечаны стагоддзю Беларускай Народнай Рэспублікі – «BNR 100». 

ФОТА1

ФОТА2

ФОТА3

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пачаўся продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Тарпеда» ў сезоне-2018.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика