19 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. 21.by

19 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

17.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Паважаныя землякі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра
віншуюць работнікаў сферы фізічнай культуры і спорту, спартсменаў, трэнераў, усіх жыхароў раёна з Днём работнікаў
фізічнай культуры
і спорту!
У раёне ствараюцца ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, арганізацыі актыўнага вольнага часу, фарміравання здаровага ладу жыцця. Традыцыйна праводзіцца вялікая колькасць масавых спартыўных мерапрыемстваў, у якіх можа ўдзельнічаць кожны жыхар раёна.
Дзякуючы вашай працы, з году ў год расце папулярнасць спорту. Гэта пацвярджаецца поспехамі нашых пачынаючых спартсменаў у грэка-рымскай барацьбе, біятлоне, валейболе, перамогамі спартыўных каманд арганізацый раёна.
Заняткі фізічнай культурай і спортам – гэта ваш уклад у актыўны лад жыцця, даўгалецце, маладосць, прыгажосць, моц цела і сілу духу людзей. Асаблівыя словы падзякі – трэнерам за поспехі іх выхаванцаў, якія праслаўляюць наш раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя,  энергіі, спартыўнага азарту і новых перамог. Няхай спорт стане неад’емнай часткай жыцця кожнага чалавека, прыносіць бадзёрасць, радасць і выдатны настрой!

Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту Паважаныя землякі! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць работнікаў сферы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика