Юрый Цішкоў: «Поспех спартсмена — лепшая ўзнагарода трэнеру». 21.by

Юрый Цішкоў: «Поспех спартсмена — лепшая ўзнагарода трэнеру»

19.05.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вел-2

Выхаванцы аддзялення веласпорту СДЮШАР вядомы далёка за межамі Кіраўшчыны. Усё гэта — вынік упартых штодзённых трэніровак, імкненне юных спартсменаў да перамог. Але, акрамя гэтага, за поспехам кожнага — праца аднаго з трэнераў СДЮШАР Юрыя Цішкова, які быў прызнаны лепшым работнікам у сферы фізічнай культуры, спорту і турызму ў штогадовым спаборніцтве сярод галін народнай гаспадаркі раёна сярод работнікаў вядучых прафесій устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў за 2017 год.

У веласіпедны спорт Юрый Цішкоў трапіў гэтак жа, як і большасць мышкавіцкіх рабят: 6-класнікам запісаўся ў школьную спартыўную секцыю. Ішлі гады, спартсмен-пачатковец паказваў поспехі і абараняў гонар школы і раёна на спаборніцтвах розных узроўняў, а пасля заканчэння вучобы ўжо стала зразумела, з якой прафесіяй юнак звяжа свой лёс. Паступіўшы ў Мінскі інстытут фізічнай культуры, ён працягваў трэніроўкі, прымаў удзел у спаборніцтвах, выступаючы ў саставе зборнай Рэспублікі Беларусь, не раз узнімаючыся на п’едэстал гонару.
Пасля заканчэння інстытута, службы ў арміі малады чалавек вярнуўся на сваю малую радзіму і ўладкаваўся на работу ў Кіраўскую дзіцячую спартыўную школу. Так пачалася працоўная дзейнасць Юрыя Цішкова.
Сёння ён — трэнер вышэйшай катэгорыі, за плячыма якога амаль 34 гады стажу і сотні выхаванцаў. Па словах Юрыя Георгіевіча, галоўныя яго задачы — убачыць у кожным, хто прыходзіць да яго на заняткі, спартыўны патэнцыял і максімальна яго раскрыць, развіць у хлопчыкаў і дзяўчат неабходныя для спартсменаў якасці, загартаваць іх характар, падтрымаць і дапамагчы справіцца з усімі цяжкасцямі, якія ўзнікаюць на шляху.
На сённяшні дзень 12 веласпартсменаў самых розных узростаў — у саставах зборных Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы Юрыя Цішкова і Сяргея Клімовіча — пераможцы і прызёры прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў: чэмпіянату свету, чэмпіянату Еўропы, Еўрапейскіх гульняў, Балтыйскіх юнацкіх гульняў, чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, Юнацкіх алімпійскіх гульняў і інш. Выдатныя вынікі дэманструюць Вольга Масюковіч, Яўген Самсонаў, Васіль Бяляўскі, Канстанцін Бяляўскі, Аксана Салаўёва — маладыя перспектыўныя спартсмены. Сярод іх таксама і сын трэнера Раман, які пайшоў па спартыўных слядах бацькі — сёння ён майстар спорту міжнароднага класа.
Кожны трэнер марыць, каб яго выхаванцы дасягалі самых высокіх вынікаў. І Юрый Цiшкоў таксама спадзяецца, што таленавітыя і працавітыя спартсмены Кіраўскай СДЮШАР праявяць сябе, прыняўшы ўдзел у самым прэстыжным спаборніцтве — на Алімпійскіх гульнях.
У скарбонцы дасягненняў малодшых выхаванцаў аддзялення веласпорту — прызавыя месцы ў першынстве вобласці, спартакіядах школьнікаў і іншых мерапрыемствах. Зусім нядаўна добры вынік рабяты паказалі на Алімпійскіх днях моладзі Магілёўскай вобласці па веласпорце. Цяпер ідзе падрыхтоўка да спартакіяды школьнікаў у г.Магілёве.
Разам са сваімі калегамі трэнер робіць упор на прывіванне дзецям любові да спорту і здаровага ладу жыцця, якія прыносяць карысць і прывучаюць іх да дысцыпліны. Улічваючы поспехі выхаванцаў аддзялення веласпорту СДЮШАР, не даводзіцца сумнявацца, што спіс знакамітых спартсменаў Кіраўшчыны ў будучым папоўніць яшчэ не адно прозвішча…
Юлія ЗАВІШАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выхаванцы аддзялення веласпорту СДЮШАР вядомы далёка за межамі Кіраўшчыны. Усё гэта — вынік упартых штодзённых трэніровак, імкненне юных спартсменаў да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика