Самая спортивная семья района Матусевич: «Если дома согласие, то и на спортивной площадке победа». 21.by

Самая спортивная семья района Матусевич: «Если дома согласие, то и на спортивной площадке победа»

28.07.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сям’я Матусевіч з райцэнтра на мінулым тыдні папоўніла спартыўную скарбонку раёна чарговай значнай перамогай. На рэспубліканскім фестывалі здаровага ладу жыцця “Мама, тата, я — здаровая сям’я” ў асабістым заліку яны сталі другімі, а ў складзе Гродзенскай вобласці атрымалі абсалютную перамогу.      

 Маладыя і імклівыя, яны выпраменьваюць столькі пазітыву, што побач з імі зараджаешся нейкай нябачнай энергетыкай і самому хочацца тут жа апрануцца ў спартыўны касцюм і хутчэй на стадыён. Адкуль Аляксей, Вольга і іх сын Жэня бяруць сілы для перамог? Адказ просты: кожны іх дзень — гэта рух. Вольга, выбраўшы аднойчы для сябе прафесію настаўніка фізічнай культуры, амаль не спыняе штодзённыя трэніроўкі: кожны дзень па 5-6 урокаў, на канікулах абавязковая работа ў летніку. У гэтай сям’і муж пад стаць жонцы: Аляксей — кіроўца пажарнай машыны ярэміцкага выратавальнага паста і таксама трымае сябе ў добрай спартыўнай форме. Кожнае дзяжурства — абавязковыя паўнацэнныя трэніроўкі. Але самы няўрымслівы ў сям’і, безумоўна, Жэня, які са школьнага стадыёна вяртаецца ўпрыцемкі. Гандбол, футбол плюс заняткі ў спартыўным класе, яшчэ і вучыцца паспяхова. Марыць стаць настаўнікам фізкультуры, відаць, гены па мацярынскай лініі даюць аб сабе знаць.

— Канешне, на такі высокі вынік на рэспубліканскім фестывалі мы не разлічвалі, — дзеліцца ўражаннямі Вольга, — спадзяваліся трапіць у залатую сярэдзінку. Пачуўшы рашэнне журы, нават адразу не паверылі. Прыемна, канечне, таму што канкурэнцыя была вельмі высокая. Такія спаборніцтвы вельмі патрэбныя. Яны яшчэ больш згуртоўваюць сям’ю, фактычна дэманструюць на спартыўнай арэне нашы сямейныя адносіны. Калі сям’я моцная, то моцнай яна будзе на любой пляцоўцы. Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца выказаць кіраўніцтву СВК “Маяк-Заполле” за фінансавую падтрымку на фестывалі.

У сямейнай скарбонцы спартыўных перамог сям’і Матусевіч — каля трох дзясяткаў медалёў і жыццёвы дэвіз: “Непераможныя, калі разам!”

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я Матусевіч з райцэнтра на мінулым тыдні папоўніла спартыўную скарбонку раёна чарговай значнай перамогай. На рэспубліканскім фестывалі здаровага ладу жыцця
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика