Баявая нічыя ў Горках
27.08.2018
—
Новости Спорта
|
У мінулую суботу ФК “Івацэвічы” накіравалася ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе ў матчы 19-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі прадстаяла згуляць з мясцовай ФК “Горкі”. У першым крузе нашы рабяты дома перамаглі, таму магілёўскія футбалісты гарэлі жаданнем узяць рэванш за паражэнне ў Івацэвічах.
Гаспадары ў сярэдзіне першага тайма выйшлі наперад, кантралявалі ход гульні, але перад самым перапынкам наш лепшы бамбардзір Ілля Федарэнка зраўняў лік. Наперадзе была другая палова матча, гаспадары зноў выйшлі наперад. Мінімальная перавага захоўвалася да заканчэння гульні, але прайграваць нашы рабяты не збіраліся: калі заставалася гуляць лічаныя хвіліны, зноў вызначыўся Федарэнка – 2:2. ФК “Івацэвічы” набірае 1 ачко, вярнулася з гэтага горада, які знаходзіцца за 500 кіламетраў ад Івацэвічаў. Матч 20-тура ФК “Івацэвічы” правядуць дома, сапернік – мінскі “Энергетык-БДАТУ”, з якім у першым крузе ў Мінску згулялі 1:1. Гульня пройдзе 1 верасня. Аляксандр ГОРБАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым крузе нашы рабяты дома перамаглі, таму магілёўскія футбалісты гарэлі жаданнем узяць рэванш за паражэнне ў Івацэвічах....
|
|