Апошні матч сезона ФК “Івацэвічы” на сваім полі...
02.11.2018
—
Новости Спорта
|
У бліжэйшую суботу, 3 лістапада, на новым гарадскім стадыёне “Кляноўка-арэна” пройдзе матч 29-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі.
ФК “Івацэвічы” сустрэнецца з лідарам першынства – з ФК “Рух” (Брэст), якая з’яўляецца фарм-клубам брэсцкага “Дынама”, мае вельмі сур’ёзнае фінансаванне і датэрмінова аформіла выхад у першую лігу чэмпіянату Беларусі. З аднаго боку, “Рух” не мае турнірнай матывацыі, бо галоўную задачу на сезон – выйсці ў першую лігу – выканаў, але, з другога боку, брэстчане толькі на адно ачко апярэджваюць знакамітыя “Крумкачы” і зробяць усё, каб застацца на першым радку ў турнірнай табліцы. У першым крузе “Рух” на дамашняй арэне перамог нашу каманду з лікам 7:0.
Матч з сапернікамі з Брэста пачнецца ў 14.00. Гэта апошні матч ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне ў сезоне 2018-га года. Пасля гэтай гульні нашы рабяты згуляюць апошні матч у Мінску з ФК “Крумкачы” – і першынство завершыцца.
Кошт білетаў: 2 рублі (для дарослых), 50 капеек (дзеці да 16 гадоў).
Турнірная табліца
Александ ГОРБАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшую суботу, 3 лістапада, на новым гарадскім стадыёне “Кляноўка-арэна” пройдзе матч 29-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі....
|
|