Всемирный день снега на Кореличчине прошел в бодром спортивном режиме (фото+видео). 21.by

Всемирный день снега на Кореличчине прошел в бодром спортивном режиме (фото+видео)

20.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветны дзень снегу Карэліччына сустрэла 19 студзеня вялікім раённым спартыўна-аздараўленчым святам. На базе ўстаноў адукацыі прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках, хакеі, міні-футболе на свежым паветры. Таксама дзяцей і дарослых чакалі спартландыі, эстафеты, катанне на каньках, лядзянках і санках.

❄ Вучні сярэдніх школ №1 і №2 адзначылі дзень снегу на стадыёне райцэнтра. Самых маленькіх удзельнікаў спартыўнага свята паклікалі горкі. На санках і лядзянках хлопчыкі і дзяўчынкі паспелі не толькі ад душы пакатацца, але і адолець заданні снежнай эстафеты. Вучні старэйшых класаў абралі месцам суботняй сустрэчы каток, які насуперак прагнозу надвор’я быў належным чынам падрыхтаваны да лядовых пацех, дзякуючы клопатам раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.












❄ Таксама 19 студзеня ў Карэлічах запомніўся радаснымі тварамі людзей на вуліцах, што выйшлі сем’ямі паблукаць пад снегам. Вось і маленькая Мілена разам з бабулей Нінай Жук не захацелі сядзець дома і з задавальненнем здзейснілі зімовую прагулку.


❄ Бадзёра прайшло свята і на раёне. У аграгарадку Райца на стадыёне мясцовай сярэдняй школы сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў. Адным прыйшліся даспадобы лыжныя гонкі, другія ўзяліся за гіры і канат, трэція ігралі ў сняжкі і правяралі свой «вакамер» на трапнасць. А падмацаваць сілы можна было на свежым паветры печывам і гарбатай. Нездарма на свята завіталі не толькі жыхары аграгарадка, але і з ўсяго Райцаўскага сельскага савета ды яшчэ з суседняй навагрудскай вёскі Валеўка. Напрыканцы мерапрыемства пераможцаў спаборніцтваў чакалі грашовыя прызы ад СВК «Свіцязянка-2003», які выступіў спонсарам дня снегу ў Райцы.








❄ Добры зімовы настрой панаваў і ў Луках. На базе сярэдняй школы дзеці разам з настаўнікамі весела прайшлі ўсе снежныя выпрабаванні: лыжныя гонкі, конкурсы і нават лядовае графіці.








Сусветны дзень снегу падарыў карэліччанам выдатныя эмоцыі і стаў добрым стартам для маштабных раённых спаборніцтваў, што адбудуцца ў лютым і збяруць самых моцных спартсменаў усіх узростаў нашага краю.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, Пятра БУЛЯКА, Алены АНІКІЙ
Відэа аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
❄ Сусветны дзень снегу Карэліччына сустрэла 19 студзеня вялікім раённым спартыўна-аздараўленчым святам. На базе ўстаноў адукацыі прайшлі спаборніцтвы па лыжных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика