Адбудзецца турнір па армрэстлінгу памяці Дзмітрыя Бянько...
12.02.2019
—
Новости Спорта
|
У суботу, 16 лютага, на базе ДУА «Косаўская сярэдняя школа» адбудзецца турнір па армрэстлінгу сярод старшакласнікаў памяці майстра спорту па армрэстлінгу, жыхара г. Косава, Дзмітрыя Бянько. Ініцыятарам мерапрыемства выступае раённы камітэт ГА «БРСМ».
– У райкам не аднойчы звярталіся жыхары Косава з прапановай правесці такі турнір, і мы вырашылі падтрымаць гэтую ініцыятыву. Дзмітрый Бянько, жыццё якога трагічна абарвалася ў жніўні 2017 года, быў майстрам спорту па армрэстлінгу, прымаў удзел у шматлікіх змаганнях, дзе займаў прызавыя месцы. Наведвальнікі змогуць убачыць выстаўку фотаздымкаў спартсмена з розных турніраў. А ўдзельнікі правераць сваё спартыўнае майстэрства і пазмагаюцца за званне наймацнейшага спартсмена турніру, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вольга Белякова.
Пачатак мерапрыемства ў 11.00. Уваход вольны.
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ініцыятарам мерапрыемства выступае раённы камітэт ГА «БРСМ». |
|