Euronews прадставіў іміджавае відэа пра Мінск да II Еўрапейскіх гульняў. 21.by

Euronews прадставіў іміджавае відэа пра Мінск да II Еўрапейскіх гульняў

26.02.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлеканал Euronews у рамках супрацоўніцтва з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў 2019 года прапанаваў іміджавае відэа пра Мінск і Беларусь для ратацыі ў сваёй эфірнай сетцы, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі, паведамляе «Інтэрфакс».

Ролік распавядае пра горад і яго наваколлі, аб характэрных месцах, якія могуць наведаць госці нашай сталіцы.

«Ролік арыентаваны на маладзёжную аўдыторыю, акцэнт у ім зроблены на месцы, якія будуць да густу, у першую чаргу, маладым людзям. Канцэпцыя відэа была распрацавана сумеснымі намаганнямі тэлеканала Euronews, крэатыўным агенцтвам Contended (Лондан), а таксама Дырэкцыяй», — распавялі ў прэс-службе.

Фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і тэлеканал «Еўраньюс» раней заключылі дагавор аб інфармацыйным супрацоўніцтве, у рамках якога тэлеканал размесціць у эфіры відэаролікі, прысвечаныя Беларусі і, у прыватнасці, II Еўрапейскім гульням 2019 года.

«Еўраньюс» — еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, якая вядзе вяшчаньне на 12 мовах у больш чым 160 краінах свету. Агульная аўдыторыя канала складае больш за 430 мільёнаў чалавек.

Крыніца: zviazda.by
Відэа: The 2nd European Games/Вторые Европейские Игры

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканал Euronews у рамках супрацоўніцтва з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў 2019 года прапанаваў іміджавае відэа пра Мінск і Беларусь для
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика