Павел Кляннё: «Мяне сябра даймае: чаму немец, паляк, француз размаўляе па-свойму, а беларус не?». 21.by

Павел Кляннё: «Мяне сябра даймае: чаму немец, паляк, француз размаўляе па-свойму, а беларус не?»

26.03.2019 17:42 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўабаронца мінскага «Тарпеда» Павел Кляннё у інтэрв’ю «Радыё Свабода» распавёў пра сваё стаўленне да беларускай мовы.

«Вядома, людзям прасцей адмахнуцца: маўляў, дзве дзяржаўныя, выкарыстоўваем расейскую. Проста няма разумення, да чаго гэта можа прывесці. Дык ніхто ж і не прымушае! Пачніце, як спяваў Лявон Вольскі, з простых словаў – калі ласка, дзякуй, дабранач. Прыемна ж пачуць такое! Мяне сябра даймае: чаму немец, паляк, француз размаўляе па-свойму, а беларус не? Гэта ж факт, што беларускай у нас на парадак менш. Я і сам дзесьці на адной, дзесьці на другой, але з цягам часу думаю цалкам перайсці на беларускую.

Людзей, якія цікавяцца гісторыяй, усё больш. Яны абазнаныя, адкуль бел-чырвона-белы сцяг, што азначае «Пагоня». Магу сказаць з гледзішча спартоўца: каб пабачыў на трыбунах нашыя сымбалі, быў бы ўсцешаны. Гэта значыць, ёсць людзі, якія ведаюць свае карані і думаюць гэтак жа, як і ты сам. Так склалася, што недзе за мяжой такая падтрымка цяпер больш рэальная, чым дома... Летась быў на канцэрце БНР-100, удала склаўся каляндар – выдатная атмасфэра свята. Бо ў ранейшыя гады пастаянна выяжджалі, даводзілася лавіць стрымы, што там у Менску», – сказаў Кляннё.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўабаронца мінскага «Тарпеда» Павел Кляннё у інтэрв’ю «Радыё Свабода» распавёў пра сваё стаўленне да беларускай мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика