Шумилинские спортивные новости. 21.by

Шумилинские спортивные новости

11.04.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшло абласное першынство па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў. Два обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, сталі чэмпіёнамі вобласці: Мікіта Барсукоў у вагавой катэгорыі 71 кг і Ягор Ганушчанка ў вагавой катэгорыі 87 кг.
Мікіта і Ягор у складзе зборнай Віцебшчыны будуць выступаць на рэспубліканскім юніёрскім першынстве.
Жаночы футбол
Аддзел па адукацыі райвыканкама заявіў каманду дзяўчынак на маладзёжнае першынство па футболе “Футбольная ліга дзяўчат”. Арганізатарамі спаборніцтваў выступае  Беларуская федэрацыя футбола пры падтрымцы ФІФА.  У першынстве бяруць удзел больш чым за 60 каманд, якія раздзелены па дывізіёнах са сваёй назвай.
Шумілінскія футбалісткі, якіх трэніруе настаўнік фізкультуры Слабадской школы Уладзімір Кучко, гуляюць у дывізіёне #ФРОСЯ. У першым туры нашы зямлячкі сыгралі ўнічыю (0:0) з камандай з Сянно. Усяго ў дывізіёне 12 калектываў.
Валейбольная ліга
У Мінску прайшоў фінал дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі. За перамогу змагаліся каманды з Мінска, Гродна, Глыбокага і Шуміліна. За шумілінскую  каманду гулялі Данііл Шніпаў, Раман Насцюшкін, Ілья Казлоўскі, Ілья Цімафееў, Кірыл Быкаў, Данііл Аўчыннікаў, Кірыл Радкевіч, Глеб Бадроў, Ягор Канстанцінаў, Андрэй Фадзееў, Мікіта Емяльянаў і Глеб Шабулдаеў.
Па выніках спаборніцтваў шумілінскія валейбалісты занялі другое месца. Лепшымі ў камандзе былі Данііл Шніпаў і Раман Насцюшкін, а Данііл “узяў” прыз лепшага нападаючага лігі.
Трэція ў рэспубліцы
Гродна прымала ўдзельнікаў першынства Беларусі па валейболе сярод хлопцаў. З 12 валейбалістаў, якія абаранялі гонар Віцебскай вобласці, 8 былі з нашага раёна – Данііл Сафонаў, Аляксандр Лабачоў, Ілья Піульскі, Павел Церашчук, Станіслаў Бяззубенка, Ілья Хамаганаў, Міхаіл Фядотаў і Мікіта Шкулаў. Рыхтаваў зборную Прыдзвіння трэнер Шумілінскай СДЮШАР Аляксей Паршыкаў.
На першынстве зборная Віцебскай вобласці прадэманстравала добрую гульню. Перамогу святкавала каманда з Мінска, другое месца – у Гродзенскай вобласці, трэцяе – у Віцебскай. Дарэчы, віцябляне на першынстве абыгралі будучых чэмпіёнаў – мінскіх валейбалістаў.
Барацьба працягваецца
На мінулым тыдні ў Шуміліне прайшлі спаборніцтвы па летнім мнагабор’і “Здароўе”, якое ўключала ў сябе  стральбу з пнеўматычнай зброі, скачкі ў даўжыню, падцягванне, адцісканне і бег на кароткую і доўгую дыстанцыі. Сярод базавых школ перамагла каманда Башнёўскай СШ (настаўнік фізкультуры Я. А. Асташонак), сярод сельскіх сярэдніх – Мікіціхінская СШ (А. Я. Асташонак), сярод гарадскіх – Шумілінская СШ №1 (П. П. Рудоў, Ю. М. Мясаедаў і А. А. Лялюга).
Па выніках мнагабор’я “Здароўе” вызначыўся пераможца ў штогадовай спартакіядзе сярод вучняў  базавых школ, ім стала каманда Слабадской школы. А вось сярод гарадскіх школ барацьба за перамогу працягваецца паміж Шумілінскай СШ №1 і Обальскай СШ. Сярод сельскіх  за лідарства змагаюцца Мікіціхінская СШ і раённая гімназія. Вырашальнымі стануць спаборніцтвы “Абаронца Айчыны”, якія пройдуць у красавіку.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грэка-рымская барацьба У Віцебску прайшло абласное першынство па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў. Два обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, сталі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика