В Лесковичах прошёл районный школьный турслёт. 21.by

В Лесковичах прошёл районный школьный турслёт

03.06.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўдны турыст умее ўсё
75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прысвечаны раённы школьны турзлёт, які прайшоў 28 мая.


Лескавічы  штогод ператвараюцца ў цэнтр турысцкіх баталій. Свежае паветра, дружная кампанія, песні пад гітару – тое, пра што мараць у апошнія дні вучэбнага года юныя аматары турызму. Сёлета за перамогу змагаліся дзевяць каманд, якія аб’ядналі каля ста юных турыстаў. Школьнікаў чакала шмат цікавых выпрабаванняў і конкурсаў, уражанняў і эмоцый, добрага настрою і новых знаёмстваў. Юныя турысты павінны былі паказаць не толькі добрую фізічную падрыхтоўку, а і  творчыя здольнасці.
Падчас самага галоўнага выпрабавання  – кантрольна-турысцкага маршруту – юныя турысты прадэманстравалі, як яны ўмеюць устанаўліваць палатку,  вязаць вузлы, пераадольваць павуцінне, маятнік, гаць, распальваць вогнішча і многае іншае. На трасе ўсе каманды выступілі годна, паказалі спрыт і хуткасць.
А колькі эмоцый было падчас футбольных спаборніцтваў! Цікавымі і арыгінальнымі выдаліся прадстаўленні, у якіх юныя турысты ў розных формах расказвалі пра сваю ўстанову адукацыі, малую радзіму і патрыятычную работу.
Па выніках усіх этапаў і конкурсаў перамогу святкавала каманда Амбросавіцкай школы, тройку лідараў дапоўнілі турысты са Слабадской і  Кардонскай СШ. Дыпломы і каштоўныя падарункі прызёрам уручыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдны турыст умее ўсё 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў прысвечаны раённы школьны турзлёт, які прайшоў 28 мая. Лескавічы ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика