Отдых и спорт – шумилинский спортивный лагерь «Старт» торжественно закрыл летний сезон
19.07.2019
—
Новости Спорта
|
Дзеці 2-й змены спартыўнага лагера «Старт» запомняць свае летнія прыгоды надоўга. Вясёлы і багаты на падзеі адпачынак запаў у сэрца кожнаму з юнакоў і дзяўчат. У аўторак быў апошні дзень лагера, на якім адбылося ўрачыстае закрыццё змены.
– Змена ў нас выдалася дружнай і яскравай, – дзеліцца дырэктар лагера Алег Асташонак. – Нам пашанцавала і з дзеткамі, і з надвор’ем. Прайшло столькі мерапрыемстваў, што не злічыць! Наогул змена праляцела на адным дыханні, лёгка, цікава і запамінальна!
Адзін з самых маленькіх адпачываючых у «Старце» Марк Ягораў марыў трапіць у ла-гер: «Закончыў другі клас Шумілінскай СШ №2. У спартыўным лагеры мне ўсё спадабалася. Можна было шмат гуляць у валейбол”. Анастасія Сівачэнка і Дар’я Галуза шэсць год запар адпачывалі ў «Старце» і шкадуюць, што сёлетняя змена ў спартыўным лагеры для іх апошняя.
На ўрачыстым закрыцці кожны з адпачываючых атрымаў падарунак і грамату, якія будуць добрым напамінам пра цудоўны адпачынак у «Старце». Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бывай, «Старт»! Дзеці 2-й змены спартыўнага лагера «Старт» запомняць свае летнія прыгоды надоўга. Вясёлы і багаты на падзеі адпачынак запаў у сэрца кожнаму з... |
|