Шумилинские спортивные новости. 21.by

Шумилинские спортивные новости

19.11.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грэка-рымская барацьба
Шумілінскі барэц Вадзім Лягчонак (першы трэнер Юрый Сцяпанаў) выканаў нарматыў майстра спорту.
Вадзім атрымаў гэта высокае спартыўнае званне пасля таго, як выйграў кубак Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе, розыгрыш якога праходзіў у Мінску.
14-15 лістапада лепшыя юныя барцы змагаліся за перамогу ў першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе. Обальскія і шумілінскія спартсмены выйгралі па тры медалі.
Обальскі барэц Арсеній Лосеў перамог у вагавой катэгорыі 71 кг,  у Цімафея Карасёва (вагавая катэгорыя 48 кг)  другое месца, у Вячаслава Цітова (вагавая катэгорыя 80 кг) трэцяе месца.  Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка.
Данііл Антаноўскі з Шуміліна  стаў другім у вагавой  катэгорыі 92 кг, трэція месцы ў Рамана Хадунова (вагавая катэгорыя 48 кг) і Арцемія Абраменкі (вагавая катэгорыя 80 кг). Займаюцца хлопцы ў Юрыя Сцяпанава.
Паўэрліфцінг
Шумілінскія спартсмены, якіх трэніруе Юрый Абраменка, удзельнічалі ў чэмпіянаце Беларусі па паўэрліфцінгу, які прайшоў у Мінску.

Нашы землякі выступалі ў  катэгорыі «жым лежачы».
16-гадовы Валянцін Канстанцінаў заваяваў другое месца ў абсалютным (калі не ўлічваюцца вагавыя катэгорыі) першынстве да 19 год.  Валянцін на першынстве выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту.
Аляксей Крыўко,  які выступаў ва ўзроставай катэгорыі «ветэраны, 40-50 год», заняў трэцяе месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №90 ад 19.11.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грэка-рымская барацьба Шумілінскі барэц Вадзім Лягчонак (першы трэнер Юрый Сцяпанаў) выканаў нарматыў майстра спорту. Вадзім атрымаў гэта высокае спартыўнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика