Аднойчы ў не такую каб і сцюдзёную зімовую пару, а дакладна 2 снежня, нічога не прадвяшчала ані моцнай завірухі, ані дзівоснай сустрэчы. Але на тое і навагоднія цуды, каб здарацца знянацку.
Тым вечарам на зваротнай дарозе з рэпартажа я выпадкова заглянула ў любімую краму “Родны кут” у аграгарадку Райца і з парога страціла дар мовы. “Ну ўсё, – падумала я ў той момант, – запрацавалася канчаткова. Відаць, праўду кажуць людзі, панядзелак дзень цяжкі”. Ды і хто так не падумаў бы, калі замест знаёмых прадаўцоў на цябе праз прылавак пазіралі… Дзед Мароз і Снягурка!
Некалькі раз пацёрла вочы, ушчыкнула сябе і зразумела – дзякуй Богу, не галюцынацыі, а сапраўдныя госці Прынёманскай зямлі ды яшчэ з Паўночнага полюсу. Аказваецца, нават там ужо прачулі пра
Дарэчы, заглянулі мае новыя знаёмыя 23 лістапада ў Смаргонь на абласныя “Дажынкі”. Там якраз і пачалося знаёмства Дзеда Мароза са Снягуркай з Карэліцкім раёнам. І падворак наш ім прыйшоўся даспадобы, і людзі прыцягнулі вясёлым характарам, шчырасцю і гасціннасцю. А як пачулі казачныя героі пра тое, што ў нашым краі багата перадавікоў і сельская гаспадарка грыміць не тое, што на вобласць, а на рэспубліку, то вырашылі пабачыць усё на ўласныя вочы. Так і апынуліся 2 снежня ў
Але надоўга тут нам затрымацца не давялося, бо бязвізавых турыстаў з Поўначы ўжо чакалі на адным з лепшых на Гродзеншчыне малочнатаварным комплексе “Райца-2”. Як журналісту прайсці міма такога міжнароднага візіту? Вядома, далей мы накіраваліся ўжо разам. Па дарозе ўзгадалі, як на
Калі ж ехалі праз райцэнтр, то ўвагу Дзядулі Мароза прыцягнулі прыгожыя ўзоры на вокнах Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. Таму наш паўночны госць супыніў машыну і даў майстар-клас па марозным жывапісе на шыбах.
Снягурка таксама не сумавала і ўзяла ўрок у загадчыка фартэпіяннага аддзялення Вольгі Улан.
Пазнаёміліся нашы шаноўныя бязвізавыя турысты і з таленавітымі выхаванцамі школы мастацтваў, уважліва запісалі ўсе навагоднія пажаданні карэліцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак. І адно з іх, каб было шмат снегу, адразу ж Дзед Мароз і выканаў ды ўладкаваў на радасць малечы сапраўдную завіруху.
Нядзіўна, што развітвацца з дарагімі гасцямі ніяк не хацелася. Сышліся на тым, што Дзед Мароз са Снягуркай яшчэ не раз наведаюць Карэліччыну ды прывязуць з сабой сваіх сяброў з Паўночнага полюсу. І мы ўсе будзем чакаць з нецярпеннем сустрэчы! Тым больш, дзівосаў у нашым краі хапае, бязвіз на Гродзеншчыне ўпэўнена і паспяхова развіваецца, а жыхары Прынёмання заўжды адкрытыя для новых плённых знаёмстваў.
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара