Экс-фрыстайлістка Асоль Слівец расказала, чаму беларусы не ганарацца сваёй краінай. Адзначым, спартсменка да 2010 года выступала за Беларусь. Але з 2011 па 2014 год Слівец прадстаўляла на міжнародных стартах Расію.
«А чаму беларусы не ганарацца сваёй краінай? Бо з дзяцінства гэтаму ніхто не вучыць, нават мова беларуская не выкарыстоўваецца.
Я асабіста дрэнна ведаю беларускую мову, а каверкаць яе не хачу, таму і я, і мае дзеці размаўляем па-руску. Пры гэтым я не крычу, што ў нас усё блага. Я раблю шмат для развіцця беларускага дзіцячага спорту. Я за капейкі працую ў спартыўнай школе. Я рыхтую будучых чэмпіёнаў. А што робяць астатнія?», – адказвае Слiвец.