Тройчы ў тройцы лепшых! Лукскія «віцязі» прывезлі бронзу з абласных спаборніцтваў па ваенна-прыкладной гульні «Зімні разведатлон». 21.by

Тройчы ў тройцы лепшых! Лукскія «віцязі» прывезлі бронзу з абласных спаборніцтваў па ваенна-прыкладной гульні «Зімні разведатлон»

17.02.2020 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У трэці раз каманда прадстаўнікоў ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” ДУА “Лукская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Матусевіча прадэманстравала 14 лютага выдатныя вынікі на абласных спаборніцтвах па ваенна-прыкладной гульні “Зімні разведатлон”, прысвечанай памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродзеншчыны, і прывезла на малую радзіму трэцяе месца.


Карэліцкі раён прадставілі Аляксей Максімовіч, Аляксандр Шавейка, Мікалай Захарчук, Сяргей Дземідовіч і Матвей Мардзіловіч. Яны паказалі добрыя навыкі спартыўнага арыентавання на мясцовасці па карце і па стральбе з пнеўматычнай зброі. А гэта, адзначым, зусім няпроста. Юнакам давялося пацэліць у тры мішэні і прабегчы даволі вялікую дыстанцыю ў зададзеным накірунку. Затое на фінішы карэліччан чакала трэцяя прыступка п’едыстала, памятны вымпел, медалі і каштоўныя падарункі.


Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота ВПК “Віцязь”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У трэці раз каманда прадстаўнікоў ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” ДУА “Лукская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Матусевіча прадэманстравала 14...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика