Трэнеру Універсітэта фізкультуры Шабанаву не працягнулі кантракт за адмову ставіць подпіс за Лукашэнку
01.07.2020 13:26
—
Новости Спорта
|
Паўэрліфтар Сяргей Шабанаў працуе трэнерам у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, але яму не сталі працягваць кантракт пасля адмовы падпісацца за дзейнага прэзідэнта. «Я заходзіў падпісваць заяву на адпачынак. А там якраз былі людзі, якія замаюцца зборам подпісаў. І кіраўніца БРСМ, якая мяне не ведала, пытаецца: «А ты ў нас хто? Падпісваўся?» Я гучна пачынаю смяяцца. Кажу: падпісвацца не буду. Тут у кабінет урываецца кіраўніцтва і пачынае мне тлумачыць, што я няправільна раблю і што ў нашым універсітэце я ўжо працаваць не буду. Было шмат планаў, яны ўсе накрыліся медным тазам. Быў план паехаць у Кітай трэнерам – межы зачынілі. Я і сам ведаю крыху кітайскую, і перакладчыка мне далі б. А іншыя арганазацыі, куды збіраўся, – у пазыках», – сказаў Шабанаў. «Я не ў курсе, пра каго вы кажаце і чаму не працягнулі кантракт. У нас у курсе кадры і рэктар – ён прымае канчатковае рашэнне. Рэктар цяпер на бальнічным. А я каментары па тэлефоне нікому не даю. Я цяпер выконваю абавязкі рэктара, у мяне вельмі шмат працы, патэлефануйце на наступным тыдні. Сёння і заўтра ў мяне магчымасці з вамі сустрэцца няма», – адказаў першы прарэктар Сяргей Шаўрук. 7 ліпеня ў Шабанава апошні працоўны дзень. Кантракт працягваць не будуць. Афіцыйнай прычынай трэнеру назвалі тое, што яго пасаду вырашылі проста скасаваць. Новае месца працы хлопец яшчэ не знайшоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўэрліфтар Сяргей Шабанаў працуе трэнерам у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, але яму не сталі працягваць кантракт пасля адмовы падпісацца... |
|