Bună Dimineaţa!. 21.by

Bună Dimineaţa!

08.10.2009 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На саміт СНД у Кішынёве, што пачнецца ў пятніцу, не прыедуць адразу чатыры прэзідэнты.

Упершыню форум праігнаруе кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў, які лічыцца адзіным беспраблемным саюзнікам Масквы на постсавецкай прасторы і з якім тая не мае ніякіх канфліктаў.

У надзеі на сустрэчу з Дзмітрыем Мядзведзевым планаваў прыехаць Віктар Юшчанка. Аднак у Крамлі заяўляюць, што расійскі прэзідэнт такой сустрэчы ў сваім графіку не мае. А значыць, удзел украінскага прэзідэнта застаецца пад вялікім пытаннем.

У саміце СНД не прымуць удзел кіраўнікі Казахстана, Узбекістана, Туркменістана і Таджыкістана.

Замест Нурсултана Назарбаева і Эмамалі Рахмона ў Малдову прыедуць прэм’ер‑міністры Казахстана і Таджыкістана. Туркменскага лідэра Курбангулы Бердымухамедава заменіць віцэ‑прэм’ер, а Узбекістан пакуль не вызначыўся, хто ўзначаліць дэлегацыю краіны.

Лідэры краін сярэднеазіяцкага рэгіёну зладзілі свой асобны саміт у Ашхабадзе.

Не выключана, што там з’явіцца і кіраўнік Казахстану Назарбаеў. У адміністрацыях прэзідэнтаў спасылаюцца на загружаны працоўны графік. На мове дыпламатычных зносінаў тое часта азначае простае нежаданне прысутнічаць на неабавязковым і другасным мерапрыемстве. У адсутнасць прэзідэнтаў з Сярэдняй Азіі на саміце будзе зацверджана расійскае старшынства ў СНД у 2010 годзе. Плануецца таксама абмеркаваць сумесныя меры па супрацьдзеянні сусветнаму фінансава‑эканамічнага крызісу ў краінах СНД і пытанні, што датычаць інвентарызацыі дагаворна‑прававой базы Садружнасці, у тым ліку з улікам афіцыйнага выхаду Грузіі са складу СНД у жніўні гэтага года.

Плануецца, што на кішынёўскім саміце пройдзе трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі, Арменіі і Азербайджана па ўрэгуляванню сітуацыі ў Нагорным Карабаху. Аднак чакаць ад яе нейкіх прарываў у вырашэнні гэтай праблемы не варта. Улічваючы, што адзіным бокам, які зацікаўлены ў існаванні канфлікту, з’яўляецца менавіта Расія. У выніку кішынёўскі саміт кіраўнікоў краін‑удзельніц СНД ператвараецца ў сустрэчу па інтарэсам.

Ніякіх важных рашэнняў там ніхто прымаць не будзе. Складваецца ўражанне, што такі стан рэчаў задавальняе ўсіх. Важныя пытанні, звязаныя з бяспекай альбо гаспадаркай, даўно вырашаюцца на іншых мерапрыемствах. А СНД паступова ператвараецца ў адзін з сімвалаў былой агульнасці інтарэсаў. Толькі што ў адрознінне ад СССР, СНД нават развальваць не трэба. Адзінай рэальна існуючай часткай гэтай арганізацыі застаўся толькі мінскі офіс.

АП, паводле Газета.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На саміт СНД у Кішынёве, што пачнецца ў пятніцу, не прыедуць адразу чатыры прэзідэнты. Ці паедзе ў Малдову Лукашэнка?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика